Мікола Бідэнка

Микола Біденко (1951 — 2016) — выбітны ўкраінскі паэт. У шаснаццацігадовым узросце атрымаў інваліднасць з прычыны траўмы пазваночніка. Скончыў факультэт журналістыкі Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Т. Г. Шаўчэнка. Аўтар паэтычных зборнікаў «Важкий метал» (1993), «Скелет блискавки» (1995), «Мисліте» (2000), «Усвідомлена необхідність» (2004), «Ліки зі смерті» (2010), многіх публікацый у часопісах «Прапор», «Дніпро» ды іншых. У 1993 годзе стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Сіманенка НСПУ за кнігу «Важкий метал». Штогод у гонар паэта на Кіеўшчыне ладзіцца свята паэзіі Бідэнка-Фэст.

Пераклад:

хіба любоў ратуе ад нябыту
наш першы крык
гэта аплакванне ўласнай смерці
потым мы будзем плакаць толькі
па страчаных дробязях