будзем карміць нашых феніксаў проста з рук,
адагравацца ў зіхценні гаючых пёрак.
я абяцаю.
не бойся,
я больш не памру.
нават не ведаю, што б я рабіла мёртвай.
Наста Кудасава
Паэтка. Нарадзілася ў 1984 годзе ў Рагачове. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, філалагічны факультэт і магістратуру БДУ. Аўтар кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016) і шэрагу публікацыяў у розных перыядычных выданнях. Творы перакладаліся на рускую і баўгарскую мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.