Станіслаў Ежы Лец

Stanisław Jerzy Lec, 1909 – 1966, польскі паэт, філёзаф, сатырык, аўтар афарызмаў і фрашак. Нарадзіўся і вучыўся ўва Львове, у 1941-43 гг. быў вязьнем нямецкага працоўнага лягера ў Тэрнопалі, пасьля вайны быў культурным атташэ польскай амбасады ў Вене. Лецавы афарызмы з кнігі «Непрычасаныя думкі» пераклаў на беларускую Ўл. Арлоў.

Калі паэт
кратае краты,
не кажы:
“Як жа па-іншаму
гучаць
арфы!”