Я станаўлюся выпадковым сьведкам чужога жыцьця, праз усю нашу блізкасьць — панэльныя сьценкі. Жыву, назіраючы міні-сэрыялы, хоць сам таго і не жадаю. І я адчуваю абсалютную аддаленасьць ад людзей, суседзяў, раённых герояў.
Сяргей Календа
Нарадзіўся ў 1985 г. у Капылі, з маленства жыве ў Менску. Мае вышэйшую адукацыю па спэцыяльнасьці культуроляг-гебраіст. Скончыў БДУ (факультэт міжнародных адносін), аддзяленьне Літаратуры й Філязофіі Беларускага Калегіюму пры Беларускім ПЭН-цэнтры. Аўтар шасьці кніг прозы, кнігі казак і раману "Мімікрыя" (пад псэўданімам Аляксандар І. Бацкель). Галоўны рэдактар часопісу сучаснай беларускай прозы “Мінкульт” www.minkult.me.