Таня Малярчук

Нарадзілася ў 1983 г. у Івана-Франкіўску. Аўтарка кніг “Ендшпіль Адольфо, або троянда для Лізи” (2004), “Згори вниз. Книга страхів” (2007), “Як я стала святою” (2008), “Говорити” (2007), “Звірослов” (2009), “Божественна комедія” (2009), “Біографія випадкового чуда” (2012). Жыве ў Аўстрыі.  

Пераклад:

А найгоршае, што баба ніколі нікога не любіла. Мо таму, што ўсё жыццё была галоднай. Але нікога. Увогуле. Ні мужчын, ні ўласных дзяцей, ні мяне нават, хоць я заўжды ветла яе слухала. Нікога. І сябе таксама. Цяпер я думаю, што ў яе з дзяцінства ўсяліўся бес голаду. Не ведаю, ці існуе такое ўвогуле, але так я думаю.