Васіль Стус

Василь Стус, 1938–1985 — паэт, перакладчык, праваабаронца. Адна з ключавых фігур украінскай літаратуры ХХ стагоддзя.

Пераклад:

О, ён гарэў, нібы парася, якое смажаць на прымусе, —
наляцеў на людзей, што культурна сабе стаялі
у чарзе па цытрыны.
Паразбягаліся ўсе як адзін:
ад яго так несла смажаным —
аж нос вараціла.