Віслава Шымборска

Wisława Szymborska (1923-2012) – польская паэтка, аўтарка зборнікаў «Таму жывем» (1952), «Пытаньні да сябе» (1954), «Соль» (1962), «Сьмеху варты» (1967), «Усялякі выпадак» (1972), «Вялікая лічба» (1976), «Людзі на мосьце» (1986), «Канец і пачатак» (1993), «Хвіля» (2002),  «Двукроп'е» (2005), «Тут» (2009), «Досыць» (2012). Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1996 г.).

Пераклад:

Ледзьве адрозьніў сон ад явы,
ледзьве дадумаўся, што ён гэта ён,
ледзьве вырабіў рукою, што плаўніком была,
крэсіва і ракету,
здольны патануць у моры па калені,
замала сьмешны нават, каб сьмяшыць пустэчу,
толькі вачыма бачыць,
толькі вушамі чуе,
вяршыня ягонай мовы – умоўны лад,
розумам ганьбіць розум,
карацей:  амаль ніхто,
але яму свабода кружыць галаву, ўсёведа, апрычонасьць
ад тупога мяса,
гляньце на яго!