Войцех Кучак

Wojciech Kuczok, нар. у 1972 г. – пісьменьнік, паэт, драматург, кінасцэнарыст. Найболей вядомая кніга – раман "Поскудзь" (Gnój, 2003).

Пераклад:

Зян. папраўляе каўнер, нюхае пад пахамі, падыходзіць да канапы, разгладжвае покрыўку, глядзіць на гадзіннік, падыходзіць да вакна, вызірае з-за фіранкі, бачыць Малг. «Ідзе», думае, «Ужо ідзе», думае, падыходзіць да дзвярэй, чакае званка.