Голас стомлены і ўпарты; і дзівосным чынам паўтарае выраз яе твару, пакідаючы непрамоўленым працяг фразы, аднак відавочны ўсім прысутным: як. ты. мяне. дастаў. А Хатаба, аказваецца, клічуць Лёшам. Як яму не пасуе гэтае кацінае імя! Як яму не пасуе гэтая зімовая шапка! Як тужліва назіраць ягоную панылую паставу! Шчасьлівая сям’я, адным словам. А вось ня трэба было браць моль у жонкі. І ты заплюшчваеш вочы, ня ў змозе далей сузіраць брыдоту, якую памяць падсоўвае табе ў якасьці твайго ж нібыта жыцьця.
Югася Каляда
Празаік, паэт, нарадзілася ў 1981 г. у Гомелі, жыве ў Менску. Першая публікацыя выйшла ў 1997 г. у "Нашай Ніве", надалей творы друкаваліся ў "Літаратуры і мастацтве", "Дзеяслове", "Маладосці", "Архэ" і іншых выданьнях. Вершы і ўрыўкі прозы перакладаліся на польскую, чэскую, літоўскую, украінскую і расейскую. Аўтарка кнігі “Галоўная памылка Афанасія” (2005, “Мастацкая літаратура”; тытульная аповесьць выйшла ў 2006 г. па-польску).