Я належу свайму імені,
а не яно мне.
Я ва ўладзе гэтых маленькіх
учэпістых літараў,
гэтых пранізлівых гукаў,
што прамаўляюцца чужымі ртамі.
Юля Цімафеева
Нарадзілася ў 1982 годзе на Брагіншчыне. Перакладчыца, паэтка. У 2004 скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ. Адна са стваральніц і сябра рады інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. Пераклады прозы і паэзіі розных аўтараў (з ангельскай, іспанскай, партугальскай) з’яўляліся ў беларускіх літаратурных выданнях “Дзеяслоў”, “pARTizan”, “ARCHE”, “Паміж”, “Літаратурная Беларусь”, “MAKEOUT”, а таксама ў кнігах серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў і часопіса “ПрайдзіСвет” “PostSriptum”: “Маска Чырвонае Смерці” Э. А. По, “Злачынства, сэр!” і “Вусцішны пакой”. Дэбютны паэтычны зборнік – “Кніга памылак” (Галіяфы, 2014 г.).