12.10.2014

«Беларус»-2014: функцыя захаваньня

Выйшаў у сьвет новы выпуск альманаху беларускіх літаратараў замежжа «Беларус». За сем гадоў існаваньня альманаху ўжо склалася меней-болей сталае кола яго аўтараў, прыналежнасьць да якога ў гэтым годзе пацьвердзілі Ірына Варабей (пераклады), Віталь Воранаў (апавяданьні), Віталь Зайка (апавяданьне, паэма, вершы), Якуб Лапатка (падарожныя нататкі, апавяданьне), Алег Мінкін (дзьве п'есы з матывамі беларускіх народных казак), Іна Снарская (вершы), Сяржук Сокалаў-Воюш (пераклады з расейскай: Саша Чорны, Зошчанка, Тэфі), Макс Шчур (аповесьць-эсэ «Мінор») і іншыя. Асобнай увагі вартая чарговая публікацыя вершаў са спадчыны сьв. п. спадара Сяргея Вітушкі. Запрашаем да чытаньня!