24.04.2014

Чарговы гіт Пістончыка

Аказваецца, пасьля разьдзяленьня сіямскіх двайнятаў з дапамогай бензапілы цэлая палова культавага літдуэту Смаркач-Пістончык засталася жыць! А менавіта – Сірошка Пістончык. У якасьці доказу ўрэшце зьявіўся ягоны адказ на ўсе «Дзіцячыя замовы» - «Дэгенэратыўны слоўнік»! Падзякаваць або даць пытля аўтару за ягоную карпатлівую крэатыўную працу вы можаце асабіста, а менавіта – 27-га красавіка ў Берасьці (гл. плякат), а 29-га – у Менску. http://pistonczyk.livejournal.com/187434.html