Трыюмфальнае шэсьце аўтараў «ЛітРАЖа» па вяршынях беларускіх літаратурных прэмій працягваецца! Прэмію Гедройца сёлета атрымаў — хто б вы думалі — наш дарагі Ільля Сін за сваё неўтаймоўнае творчае «Libido»! Тым часам ляўрэат «Празрыстага ЭОЛа» за кнігу прозы Сяргей Календа быў уганараваны за сваіх «Панкаў» яшчэ і асобнай прэміяй Сьвятланы Алексіевіч!
Наш часопіс шчыра віншуе абодвух ляўрэатаў!
Нагадваем, што цалкам і задарма кнігу-пераможцу Гедройца 2019 можна прачытаць толькі ў нас!
Другую прэмію Гедройца атрымаў Міхась Андрасюк за кнігу «Поўня», трэцюю — Алена Брава за кнігу «Садомская яблыня». Віншуем, сябры — пішыце яшчэ!