Доўгачаканы зборнік беларускай эратычнай прозы “12 актаў”, пра неабходнасьць выданьня якога так доўга казалі школьныя настаўніцы літаратуры, фізкультуры і полавай адукацыі, урэшце зьявіўся! Пакуль толькі ў электронным выглядзе, дзякуючы выдавецтву “Янушкевіч”: https://kniharnia.by/catalog/suchasnaya_proza/dvanatstsats_akta/
Зь “літражных” аўтараў – побач з такімі грандамі, як Вежнавец, Някляеў, Станкевіч, Рублеўская – у анталёгіі прадстаўленыя Сірошка Пістончык (“Мікракосм”), Аляксандар І. Бацкель (“Распуста”), Макс Шчур (“Нас двое”) і Югася Каляда (“Малады спецыяліст”). Набывайце, чытайце й множцеся!