08.10.2015

Exegi Monumentum

Упершыню ў гісторыі Нобэлеўскую прэмію (ня толькі па літаратуры, а наагул) атрымаў чалавек зь беларускім пашпартам – ураджэнка Івана-Франкіўска Сьвятлана Алексіевіч. Шчыра віншуем саму аўтарку, усіх чытачоў ейных кніг і ўладальнікаў беларускіх пашпартоў! Знай нашых!

Цяпер пісьменьніца афіцыйна зьмяніла А. Лукашэнку на пачэснай пасадзе самага вядомага ў сьвеце беларуса. Пакуль што сп. Лукашэнка гэты ўдар са стараны клясыка ніяк не пракамэнтаваў. Ад яго цяпер залежыць, ці ня стане гэтая прэмія для Беларусі першай і апошняй.

У многіх узьнікае сакрамэнтальнае пытаньне: “За што?” А за “ейнае паліфанічнае пісьмо, манумэнт пакуты і мужнасьці ў наш час” (Нобэлеўскі камітэт). Верагодна, маецца на ўвазе час сэканд-хэнд.

Што ж, які час – такія і фармулёкі. Варта было б усё-ткі сказаць меней расплывіста. Напрыклад: “За годны працяг літаратурных традыцый Аляксандра Салжаніцына (Нобэль 1970) і Алеся Адамовіча”.

Вядома ж, ляўры Беларусі традыцыйна не даюць спакою небеларусам. Гэтак, паводле меркаваньня асобных дабразычліўцаў, у асобе Сьвятланы Алексіевіч не Беларусь атрымала першага Нобэля, а Савецкі Саюз ("Утопія") – чацьвёртага літаратурнага, прычым ажно праз 24 гады пасьля свайго распаду (“найвялікшай трагедыі ХХ стагодзьдзя”). Пры жыцьці краіны, маўляў, даць не пасьпелі. Што ж, пакінем гэтае меркаваньне на сумленьні зайздросьнікаў.

А вось і першыя віншаваньні з старонкі Радыё Свабода: 08.10.2015 18:04 Валер Барташ, горад: Севастополь. “Радостное, долгожданное событие! Нобелевская премия вне всякого сомнения заслужена писателем Татьяной Алексиевич. Беларусь ликует! Лауреату премии здоровья, творческих успехов и благодарность за гражданскую позицию.” http://www.svaboda.org/contentlive/sviatlana-aleksievich/27295193.html

Спампаваць кнігі нобэлеўскай ляўрэаткі можна тут: https://www.litmir.co/a/?id=1168

Глядзі таксама:
https://www.facebook.com/litrazh/photos/pb.1420109354882303.-2207520000....