04.12.2014

“Хвілінку” Бабкова адзначылі міжнароднай прэміяй

Трэцяга сьнежня ў Браціславе адбылося ўручэньне літаратурнай прэміі краін Вышэградзкай дамовы (Visegrad Eastern Partnership Literary Award) беларускаму пісьменьніку Ігару Бабкову за раман “Хвілінка”. Раман нядаўна зьявіўся ў славацкім перакладзе Іваны Сьліўкавай і Любара Мацейкі (выдавецтва “Артфорум”, Браціслава, 2014 г.). Віншуем!

Фатаздымкі тут:
https://www.facebook.com/media/set/?set=a.10153361171083275.1073741889.8...

Прэмія даецца аўтару, які “цягам папярэдніх трох гадоў выдаў кнігу, што атрымала надзвычайны розгалас у сваёй краіне і паўплывала на яе грамадзкае жыцьцё”. Апрача “Хвілінкі”, на прэмію намінаваліся “Кніга пра Нішто” В. Акудовіча і “Гамбурскі рахунак” А. Бахарэвіча. http://veapla.eu/cz/award14n.html

Раней у Беларусі раман І. Бабкова быў уганараваны прэміяй Гедройца (2014 г.).