З гонарам паведамляем, што нашая даўняя мара зьдзейсьнілася: у «ЛітРАЖа» зьявілася свая электронная бібліятэчка!
Пакуль у ёй толькі адна кніга — затое якая! Вядзецца ні пра што меншае, як пра «Libido» Ільлі Сіна (Кнігазбор, 2018) — аповесьць, выданьне якой, паводле бальшыні крытыкаў, стала літаратурнай падзеяй мінулага года. Нагадаем, што прэм’ера кнігі адбылася ў свой час менавіта на нашым сайце.
Паводле нашых зьвестак, папяровыя асобнікі кнігі ўжо раскупленыя. Цяпер аўтар з уласьцівай яму шчодрасьцю пастанавіў выкласьці кнігу ў вольны онлайн-доступ.
Мы шчыра дзякуем Ільлю за давер, а выдаўцу — за дазвол разьмясьціць кнігу на нашым сайце! Чытайце на здароўе!