08.06.2014

Не відаць як аднаго месца

На дзясятым годзе жыцьця пасьля зацяжной невылечнай хваробы (невідочнасьці) спыніў сваё існаваньне дарагі (у апошнія месяцы аж занадта) і калісьці любімы намі сайт «Невідочнае места». Нешматлікія і збольшага выпадковыя наведнікі маглі азнаёміцца на ім з творчасьцю (вершамі, прозай, перакладамі, артыкуламі, музычнымі і іншымі запісамі) Макса Шчура. Засноўваючы сайт, аўтар наіўна спадзяваўся кампэнсаваць сваёй прысутнасьцю ў нэце сваю адсутнасьць на радзіме, усе карысныя наступствы якой яшчэ ня мог у маладым веку належна ацаніць. Цяпер на адрасе www.niamiesta.se вы можаце хіба што падцягнуць сваю швэдзкую мову. Іншымі словамі, усе ў фяйсбу... то бок на «Літраж»!