Ірляндзкае выдавецтва “Evertype” зноў надрукавала па-беларуску кнігу Льюіса Кэрала! Гэтым разам вядзецца пра працяг “Алесіных прыгодаў у Цудазем’і” – казку “На тым баку Люстра, і што там напаткала Алесю” ў перакладзе Макса Шчура. Тэкст у 2010-2011 гг. рыхтаваў да публікацыі сьветлай памяці Юрась Бушлякоў.
Набыць кнігу можна ўжо зараз праз “Амазон” – http://www.amazon.com/baku-Liustra-shto-napatkala-Alesiu/dp/1782011498/ Кошт – 15,95 даляраў.
У кнігу таксама ўвайшоў нядаўна перакладзены эпізод “Шэршань у парыку”, які быў прыбраны Кэралам з кананічнага выданьня “Люстра”. Чытачы нашага сайту маюць магчымасьць азнаёміцца зь ім ужо цяпер: http://www.litrazh.org/article/shershan-u-paryku
Таксама мы публікуем тут пераклад урыўку з прадмовы перакладніка, прысьвечанай Юрасю Бушлякову й супольнай працы над тэкстам: http://www.litrazh.org/article/yak-my-z-yurasyom-bushlyakovym-bavili-cha...
Прыемнага чытаньня!