12.02.2015

Пятніца, 13-е. Дзень паэзіі

У гэты дзень у Менску пачынаецца Міжнародны фэстываль імя (памяці) М. Стральцова. У суботу будзе слэм, а ў нядзелю – джэм. Абое а 20:00, слэм у Галерэі “Ў”, джэм у Галерэі TUT.by. Чакаецца ўдзел аўтарак і аўтараў “Літража” Дашынай, Сьцепаненкі, Прылуцкага, Глазава і іншых. http://www.stralcou-fest.by/

А ўжо ў пятніцу 13-га на тым жа фэстывалі будзе прадстаўленае Тэрнопальскае выдавецтва "Крок"! http://www.litrazh.org/news/vy-ne-profi-li-vyadoma-profili (Галерэя “Ў”, пр. Незалежнасьці, 37а, 20:00.) Хто ня прыйдзе, той тры дні запар а восьмай вечара па беларускім часе павінен лаяць выступоўцаў, каб яны не правалілі гэты адказны іспыт.

На здымку: Глазаў на фоне Купалы.