07.03.2014

Свой сярод "чужых"

У лік 13-ці фіналістаў літаратурнай прэміі «Чэская кніга 2014» трапіў Макс Шчур з напісанай па-чэску аповесьцю «Культуртрэгер» (выдавецтва «Пэтр Штэнгл»). У гэтым годзе журы прэміі абірала фіналістаў з 103 кніг – можна пазайздросьціць славянскім братам у такой багатай колькасьці арыгінальных празаічных твораў.

http://ceskakniha.com/CZ/CK2014_CZ.php?lang=CZ

Сярод тых, хто ня трапіў у вузейшую намінацыю, апынуліся сёлета такія масьцітыя аўтары, як Міхал Вівэг, Здэнек Сверак, Тэрэза Боўчкава, Эміл Гакл (намінацыя на прэмію «Magnesia Litera»), Іржы Кратахвіл, Яраслаў Рудзіш (намінацыя на прэмію «Magnesia Litera»), Ірэна Обэрманава, Іван Краўс, Патрык Лінгарт і іншыя.  

Ляўрэаты прэміі «Чэская кніга» будуць абвешчаныя 16 траўня. Сярод фаварытаў – кнігі Яна Немца «Гісторыя сьвятла» (таксама намінаваная на «Magnesia Litera»), Томаша Змэшкала «Сакрат на экватары» і Любаміра Марцінэка «Палёт чарапахі».