12.10.2014

А вы не профи ли? — Вядома, «Профілі»!

Тэрнопальскае выдавецтва «Крок» http://krokbooks.com/ распачало выданьне сэрыі кніг беларускіх паэтаў, якую аўтары праекту назвалі «Профілі» (відаць, у апошні момант літару «п» пастанавілі замяніць-такі на «ф»). Як напісана ў анатацыі да сэрыі, «калекцыя «Профілі» прадстаўляе найцікавейшыя твары сучаснай беларускай паэзіі ў іх характэрных рысах. Дыяпазон аўтараў сягае самых скрайніх рэгістраў... Профілі не трымаюць нос па ветры, а проста канстантуюць наяўны стан актуальнага беларускага вершаскладаньня». У першую варку аўтараў воляю лёсу і жэрабя трапілі Міхась Баярын, Віталь Рыжкоў і Макс Шчур. Яшчэ раз дзякуем нашым украінскім сябрам за іхную традыцыйную неабыякавасьць да беларускай літаратуры! Сачыце за навінамі, каб не прапусьціць прэзэнтацыі калекцыі ў Менску!