Выданьне беларускага перакладу “Выбранага” культавага чэскага філёзафа, пісьменьніка, германафіла, алькаголіка й маргінала Ладзіслава Клімы (1878-1928) пасьпяхова адкладаецца ўжо гадоў сем – і сёлета атрымала ад грантавікоў гарбуза ў чарговы раз. За той час Кліма пасьпеў выйсьці ня толькі па-французску, па-гішпанску, па-ангельску ці па-польску, але й па-расейску.
Гэта, вядома, яшчэ паўбяды – вось толькі такімі тэмпамі хутка давядзецца ўсім “чэскім мірам” скідвацца ня толькі на пераклады, але й на недавыдзены “Поўны збор твораў” гэтага клясыка (андэрграўнду) ў арыгінале!