6 красавіка адышоў у вечнасьць патрыярх беларускай паэзіі Язэп Лешчанка – найлепшы паэт беларускай эміграцыі, бадай, апошні сьведка беларусізацыі й яе разгрому. Паэт сам ледзь ня стаў ахвярай сталіншчыны: у 1933 г. быў асуджаны да высылкі за ўдзел у т. зв. “Саюзе вызваленьня Беларусі”. Сьветлая памяць.