Даведацца, што яно азначае, можна ў найноўшым (37-ым) нумары альманаху Запісы БІНіМ (2014 г.), дакладней – у аднайменнай аповесьці А. Макатоўшы з камэнтарамі М. Шчура (урыўкі друкаваліся ў нумары “Архэ” “Радзіма”). Аднак і безь яе ў нумары традыцыйна багата цікавага, падрабязны агляд тут – http://www.e-krama.com/Pages/Viestki4.aspx
Ёсьць такое слова “Ўпырхлікі”
Нарадзіўся напрыканцы 1970-х на Наваградчыне, напрыканцы 1990-х эміграваў у Чэхію, напрыканцы 2000-х вярнуўся ў Беларусь, дзе прапаў бязь вестак. Аўтар адзінай кнігі, аповесьці “Ўпырхлікі”, знойдзенай і апублікаванай Максам Шчуром (цалкам – “Запісы БІНіМ”, № 37, 2014; урывак першай часткі – “Архэ”, № 10 (131)-2014).
Нарадзіўся ў 1977 г. у Берасьці. Кнігі вершаў: «Амфітэатар» (1999), «Раньні збор» (2006), «Амальгама» (2010), «Modus bibendi» (2012), «Летні час» (2014); прозы: «Там, дзе нас няма» (Прэмія Юхнаўца 2004), «Ліст, знойдзены на папялішчы» (2011), «Kulturtréger» (2013), «Завяршыць гештальт» (Прэмія Гедройца 2016), «Галасы» (2017), «Кінараман» (2019). Пасьля завяршэньня т. зв. «літаратурнай кар'еры» займаецца на пісьме постпаэзіяй і «новай эпікай» («Адрасная кніга», 2017).