12.10.2014

Застаемся на другі год!

Дарагія наведнікі нашага сайту, віншуем вас і сябе зь першымі ўгодкамі абноўленага «Літражу»! У якасьці падарунку мы сёе-тое памянялі на старонцы: ня толькі дадалі пару новых публікацый, але й тэхнічных удасканаленьняў. Прыкладам, цяпер вы можаце камэнтаваць нашыя матэрыялы з дапамогаю сыстэмы DISQUS. Вельмі спадзяемся, што гэта станоўча адаб'ецца на вашай актыўнасьці і хуткасьці рэагаваньня, бо вашыя меркаваньні неабыякавыя аўтарам і стваральнікам часопіса. Апроч таго, мы па-ранейшаму прымаем тэксты на ўсіх трох (нягледзячы ні на што) літаратурных усходнеславянскіх мовах і пераклады на беларускую. Зычым вам і нам, каб наш супольны літаратурны запой працягваўся да самай белай гарачкі і поўнай страты адчуваньня гэтай пераважна паскуднай і нелітаратурнай рэчаіснасьці!