За столькі год чытання Ейтса я незаўважна выгадавала ў сабе веру ў Агульную Памяць. Памяць з рухомымі межамі. Менавіта дзякуючы ёй вобразы, што паўставалі перад Дзэамі Матакіё на самотнай выспе ў выгнанні, у далёкім дванаццатым стагоддзі, сніліся і Паўнду, там, у Пізе, у далёкім дваццатым стагоддзі. І калі гэта згадка, ці вобраз, ці сон прыходзяць да цябе – яны становяцца тваімі. Небяспечная думка для літаратара. Яшчэ горшая – для гісторыка літаратуры. І што мне цяпер рабіць з улюблёнымі цытатамі, калі я больш не веру ў двукоссі?