Слуп сьцябліны
абсечаны
высахлы
ўтыркаўся ў бледна-чорную сьветліню
роўна разьлітую ўсюль
ён меў падабенства з калюмнай
што не трымае нічога апроч пустаты
пазбаўленая капітэлі гзымсу столі
і апраўданьня
наўпроставая трансьляцыя з Бастыліі
паседжаньне Цэнтральнай Вертухайскай Камісіі
старшынюе камэндантша нежнай крэпасьці
на разагрэве з дакладамі выступаюць прадольныя кожнай зь вежаў
паводле іх тэмпэратура агулам па зоне нармальная
ад зэкаў паступіла столькі і столькі подпісаў
за вылучэньне такіх і такіх аўтарытэтаў на пасаду сматрашчага
У маленькай крамцы, дзе заўжды ё’ ўсё й нават болей,
ты купляеш адзін і той глазураваны сырок і жменю печыва,
часам — бутэльку вады (малую, каб лёгка несьці, а мусіў бы большую —
то было б, як тады, насампраўдзе)
Мастацтва — толькі цень, як каровы ці гарбата —
пакіньце будучыню адкрытай, не прызначайце сустрэч, усё ўжо тут
з узыходам Месяцу й ціхай музыкай у памяці фанографа —
толькі падумайце, якое дзіва! хтосьці ўстае і проста ідзе па вадзе.
От, нішто сабе ўмалот!
Мне хапае ўзнагарод!
Вунь, шэсьць штук ужо й на сьпіне —
Я як елка ў Новы год!
Сунімаць чарговы раз
Шчыры гнеў народных мас
Для мяне няма карысьці:
Сам за зло трымай адказ!..
Недарэка зь недарэкаў — а як закукарэкаў! Злуецца цар, — ды паспрабуй, удар! Іншы стаў час, не даруюць абраз! Выйшаў цар з палаца, воўкам зірк — а на пляцы ўся чыста краіна пасьпела сабрацца!
Завея пускае нам пыл у вочы
шматкі краявіду вісяць на валаску сарказму
алейныя петлі магнітафонных стужак плаваюць на паверхні
гісторыя завяршаецца масакрай дзіцячых лялек
на капусным полі непадалёк ад Ніцы
паэзія памалу скісае й робіцца літаратурай
нямы пералік дрэваў
у мядовых глыбінях вітрынных шыбаў
Ямамота цудоўна разумеў
што галоўнае апірышча ягонай праяпонскай улады
насамрэч не японцы
а самі абарыгены
тыя гістарычна заўжды хацелі людзьмі звацца
у іхным разуменьні гэта значыла звацца японцамі
са знакам якасьці ці ўжо без
а родныя шаманскія рытуалы былі ім да аднаго месца
на канапе сядзеў японец у акулярах
(не ўпэўнены, што японец,
ніколі не ўмеў адрозніваць
азіятаў) і ў масцы.
дык вось, ён зірнуў на мяне
вачыма Сіро Ісіі,
маўляў, смелы, халера, —
на калідор, без маскі.
Канец эпохі, ціша ў сьвеце.
Век дасказаў, што меў на ўвеце —
дазьзялі слынныя прамоўцы,
сышлі ў нябыт майстры ў рыфмоўцы,
адваяваў ваяр суворы,
мысьляр дамазгаваў, акторы
дайгралі, скульптар скончыў творы,
мастак запоўніў фрэскай сьцены,
і крытык вырак, хто зь іх цэнны.
Паўстаньце, выклятыя сьвету,
хто ў цемры й голадзе блукаў!
Наш розум больш ня сьцерпіць зьдзеку
і хутка выбухне вулкан!
Сатры мінуўшчыну дазваньня,
натоўп рабоў, рыўком адным!
Cьвет неўзабаве іншым стане,
хай мы нішто — дык будзьма ўсім!