Таго, што здольны вырабляць Цыклёп,
агораць Чалавецтва не змагло б,
ды ён ня мае аднаго трафэя:
Цыклёп па-людзку гаварыць ня ўмее.
Па гвалтам падпарадкаваным краі,
па трупах і ня трупах, што ў адчаі,
як гаспадар, ён крочыць, рукі ў бокі,
ды з вуснаў бздуры выпускае толькі.