Віслава Шымборска

Разьвітаньне з краявідам

Ледзьве адрозьніў сон ад явы,
ледзьве дадумаўся, што ён гэта ён,
ледзьве вырабіў рукою, што плаўніком была,
крэсіва і ракету,
здольны патануць у моры па калені,
замала сьмешны нават, каб сьмяшыць пустэчу,
толькі вачыма бачыць,
толькі вушамі чуе,
вяршыня ягонай мовы – умоўны лад,
розумам ганьбіць розум,
карацей:  амаль ніхто,
але яму свабода кружыць галаву, ўсёведа, апрычонасьць
ад тупога мяса,
гляньце на яго!

Subscribe to Віслава Шымборска