Палітыка прыватнасьці

Гэтая Палітыка прыватнасьці тлумачыць прынцыпы таго, якую інфармацыю мы пра вас зьбіраем, як мы яе выкарыстоўваем і як мы можам з вамі ўзаемадзейнічаць што да выкарыстаньня інфармацыі пра вас.

Збор інфармацыі праз ваш вэб-браўзэр

Сайт аўтаматычна зьбірае й запісвае ў нататнік сэрвэра (server log) інфармацыю пра: ІР-адрас карыстальніка, тып і вэрсію браўзэра, вэрсію апэрацыйнай сыстэмы, пералік URL-адрасоў, якія наведваў карыстальнік, а таксама час іх наведваньня.

Сайт захоўвае шэраг дадзеных на вашым кампутары ў выглядзе «піражкоў» (Cookie). Вы можаце адключыць іх у сваім браўзэры, але ў такім выпадку ня зможаце карыстацца дынамічнымі функцыямі на сайце.

Сайт выкарыстоўвае сэрвіс Google Analytics, які прадастаўляецца кампаніяй Google для дэталёвай статыстыкі аб наведваньнях вэб-сайтаў.

На сайце выкарыстоўваецца зьнешні сэрвіс камэнтароў сацыяльнай сеткі Facebook. Усе дзеяньні зьвязаныя з блокам камэнтароў падпадаюць пад Палітыку прыватнасьці Facebook.

Выкарыстаньне пэрсанальнай інфармацыі

Мы выкарыстоўваем пэрсанальную інфармацыю пра карыстальнікаў Сайту з наступнымі мэтамі:

  • Абслугоўваньне сэрвэра, аналіз нататніку сэрвэра ў працэсе тэхнічнай падтрымкі Сайту.
  • Захаваньне тэхнічных дадзеных сэсіі падчас аднаго наведваньня Сайту карыстальнікам, а таксама для аднаўленьня тэхнічных дадзеных папярэдняй сэсіі падчас паўторных наведваньняў Сайту.
  • Маніторынг, скіраваны на падвышэньне якасьці працы Сайту, паўнаты й апэратыўнасьці задавальненьня інфармацыйных патрэб карыстальніка.
  • Рассылкі на электронную пошту паведамленьняў пра рознага кшталту абнаўленьні на Сайце (ад рассылкі можна адпісацца).

Бясьпека захаваньня дадзеных

Мы шануем вашае права на прыватнасьць і разумеем, што яно для вас важнае, таму прыкладаем усе намаганьні, каб захаваць канфідэнцыйнасьць атрыманай ад вас інфармацыі. Тым ня менш, мы ня можам поўнасьцю гарантаваць, што вашая асабістая інфармацыя будзе абароненая ад усякага несанкцыянаванага доступу, страты віною непадуладных абставін, няправільнага выкарыстаньня ці зьмены, такім чынам не нясем адказнасьці за бясьпеку прадастаўленай нам асабістай інфармацыі.

Пра гэтую Палітыку прыватнасьці

Вышэйпададзены тэкст – Палітыка прыватнасьці Сайту, якая дзейнічае цяпер. Мы пакідаем за сабою права ўносіць зьмены ў гэтую Палітыку ў любы час без папярэдняй абвесткі. Любыя зьмены ў Палітыцы прыватнасьці будуць апублікаваныя на гэтай старонцы.

Гэтая Палітыка прыватнасьці тычыцца толькі інфармацыі, якую вы прадастаўляеце пры наведваньні гэтага Сайту. Умовы гэтай Палітыкі не распаўсюджваюцца на інфармацыю, атрыманую намі любым іншым спосабам (напрыклад, па тэлефоне або поштай).

Сайт утрымлівае спасылкі на іншыя сайты, якія знаходзяцца па-за нашым кантролем. Іншыя вэб-сайты, на якія спасылаецца гэты Сайт, могуць мець Палітыку прыватнасьці, адрозную ад гэтай. Мы рэкамэндуем вам правяраць Палітыку прыватнасьці кожнага сайту, які вы наведваеце, перш чым прадастаўляць ім любую інфармацыю пра вас.