Па сотцы за сотку

Ня толькі ў цэлым сьвеце, але і нават у самой Беларусі сёлета адзначаецца сотая гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Пры ўсёй нелюбові да юбілеяў (а Вы да чаго падумалі?) рэдакцыя ЛітРАЖу не магла абмінуць сваёй увагай гэтую круглую як калабок дату.

Гэтак, рэдактар нашага выданьня С. Прылуцкі зьбіраецца ў гэты дзень запрасіць да сябе сваіх традыцыйных супляшнікаў Моцарава і Коцара, а можа і ня іх адных.

Іншы рэдактар нашага выданьня М. Шчур ня здолеў абысьціся звычайнай папойкай і правёў у Празе ажно цэлыя чытаньні, прысьвечаныя БНРу. На іх – пры падтрымцы перакладніка Міраслава Томэка і гісторыка Паўла Котава, – прагучалі творы Ластоўскага, Вальтара, Разумовіча. Адчот аб падзеі ў абязьяньніку: https://www.facebook.com/alois.pupkin/posts/2028588227182486?pnref=story 

Праскія (і ня толькі) беларусы наагул раз на сто гадоў пранікаюцца любоўю да літаратуры. Вось тут можаце зірнуць на сьвяточныя вершы, запісаныя імі на відэа – некаторыя, як Воля Буракевіч, нават вывучылі іх напамяць!! https://www.youtube.com/watch?v=3X7yojk70Ck&utm_source=Facebook%20%28Pic...

Урэшце, да ўгодкаў незалежнасьці Беларусі “ЛітРАЖ” правёў паэтычнае апытаньне паміж сучасных беларускіх аўтараў з просьбай напісаць на гэтую тэму верш. Некаторыя паслалі нас нах адразу, некаторыя ў вершах. Вынікі можаце пабачыць тут: http://litrazh.org/article/getyya-try-sakralnyya-litary-bnr 

Адным словам – з празьнічкам, дарагія незалежныя беларусы! Мірнага вам неба, жытняга хлеба, вогненнай вады – і лычом туды!