Ладзіслаў Кліма

Што пасьля сьмерці

Пераклад: 

І пачалі мяне мясіць—аёй-аёй. Тут я згадаў пра сваю апошнюю штуку. Стаў на карачкі й ператварыўся ў пацука. “Дзе ён? Куды зьнік?”—“Там, там, уцякае!”—“Але ж гэта пацук!”—“Не, гэта ён, зірніце, у яго яшчэ залатое пенснэ на пыцку!”—“За ім, затапчыце яго!”
Адылі я сьлізгануў у поўны гною каналізацыйны люк і пераможна адплыў—і тут раптоўна ўсё зьнікла.

Subscribe to Ладзіслаў Кліма