Гішпанская прэмія польскаму майстру слова

Выбітны польскі паэт Адам Загаеўскі атрымаў 20 кастрычніка ў Авіедо прэстыжную Прэмію прынцэсы Астурыйскай за літаратуру, сярод мінулых ляўрэатаў якой – Мар'ё Варгас Льлёса, Гюнтэр Грас, Артур Мілер, Кляўдыё Магрыс, Лэнард Коэн, Леанардо Падура і іншыя. «Паэзія Загаеўскага – разам зь ягонымі развагамі пра творчасьць і ягоным мэмуарным даробкам, – пацьвярджае этычнае пасланьне літаратуры і дазваляе ў ейным родным польскім гучаньні адчуць адзінства й разнастайнасьць заходняй традыцыі, люструючы адначасова і нягоды выгнаньня», канец цытаты з афіцыйнай фармулёўкі.

Мы шчыра радыя ўзнагародзе выдатнага паэта, вершы якога публікаваліся на «ЛітРАЖЫ» ў перакладах Сяргея Прылуцкага: http://litrazh.org/article/z-zhyccya-pradmetau Віншуем!

Публікуем пераклад прамовы Адама Загаеўскага на цырымоніі ўручэньня прэміі: http://litrazh.org/article/paeziya-nya-u-modze  

На фота: кароль, каралева, карона і Загаеўскі.