Навошта такому чалавеку з тонкай душэўнай арганізацыяй, з цікаўнасцю да прыгожага пісьменства вось уся гэтая беганіна па лесе са страйкбольнай зброяй? Навошта пастаянныя заняткі ў «качалцы»? Гэта ўсё адбірае час у літаратуры!
«Ноч» Марціновіча не просіцца быць разабранай на цытаты — яна сама складаецца з цытатаў: Уладзімір Караткевіч, Харукі Муракамі, Віктар Пялевін, Рэй Брэдберы ды безаблічны і бясконцы галівуд. Пытаннем «Гэта яшчэ літаратура ці кінасцэнар для баевіка катэгорыі „В“?» нават не задаешся, бо адказ адчуваеш нутром: аўтар спрабуе прадаць нам кінасцэнар, ад якога адмовіліся прадзюсары.
Асабіста мяне Кнігар уразіў яшчэ надзвычай добрым зрокам і рознабаковымі ведамі. Пагадзіцеся, пры дрэнным асвятленні пазнаць у разарванай ушчэнт птушцы галку і разгледзець у вуху візаві дыямент у паўтара караты здолее не кожны. («Паўтара караты? Як у яго мочка не адарвецца?» — гэта ж іронія? Праўда, аўтар? Паўтара караты — гэта 0,3 грама, мы ж памятаем... Ці не?)
Я станаўлюся выпадковым сьведкам чужога жыцьця, праз усю нашу блізкасьць — панэльныя сьценкі. Жыву, назіраючы міні-сэрыялы, хоць сам таго і не жадаю. І я адчуваю абсалютную аддаленасьць ад людзей, суседзяў, раённых герояў.
Бывае,
слова і думка, як належыць,
утвораць верш удалы, сьвежы,
што зьзяе колерамі гожа
і, як акорд, расчуліць можа.
Але няма, на жаль, нічога ў ім твайго,
бо пэўны клясык напісаў ужо яго.
Спокойствием греться в каюте из вафельных стен.
Снаружи — густая вода и карман отсыревшего пороха.
И пусть мы всё ещё те, кто себя обогнать не успел,
Но здесь каждый второй — просто капля на кисти Поллока.
А насупраць ад Брылёва, праз іншы праліў, метраў пяцьсот шырынёй, пачыналася Талачынская выспа. Так у Добрым Месцы назвалі кавалак сушы, які застаўся ў межах былых ды існых мястэчак: Круглае, Друцк, Шчэцінка, Талачын, Усвіж-Бук, Абальцы, Латыголь, Юрцава. Вось гэты брылёўска-талачынскі праліў быў адзіным уваходам у акваторыю Новай Зямлі.
Выдавецтва “Галіяфы” распачало краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на выданне дзіцячай кнігі паэткі-фантазёркі Веры Бурлак. Прыблізна траціна грошай ужо сабраная, але часу застаецца ўсяго 23 дні, таму калі ты Літражу друх, то варухні сваёй патрыятычнай сракай і закінь на Улей дзясятку-дзве замест таго, каб іх прабухаць! Табе сюды.
Трыццаць тысяч відаў яшчэ невядомых расьлін
Жывыя непрыдуманыя людзі ў джунглях
прадаюцца на катаваньне —
а робат у гарнітуры, што спэкулюе прымхай з назвай «Бразілія»
мае права гаварыць ад іхнага імя?
Прыемная вокладка, акуратная вёрстка і iдэальны тэкст, створаны майстрам, — нiчога не хочацца дадаваць, нiчога лiшняга. Такі iдэальны, што я забыла пра яго, як толькi перагарнула апошнюю старонку.
Жыў на сьвеце стары з носам-хобатам,
што даводзіў нам: «Што б вам там хто бы там
ні казаў, не насаты я —
гэта ў іх псіхапатыя!»,
і заходзіўся жудасным рогатам.
Адзіны персанаж, ад якога не чакаеш развіцця характару, — гэта сабака Жулік. Затое ён і не падманвае: гэта адзін з сімпатычных і выпісаных з любоўю персанажаў "Сядзібы".
Я ўзыходзіў на вогнішча двойчы і тройчы,
І сякераю сек свае рукі і пальцы,
Каб яны не цягнуліся да цябе днём і ноччу,
Каб адчайны загад мой чулі: баяцца!
...Сталічнае жыцьцё зноў робіцца стабільным,
Правераны кліент ідзе ў бардэль стары,
Сінеюць прыцемкі, і з водсьветам магільным
Сьвятло прагрэсу — газ — шалее ў ліхтары!