Сяргей Календа

Смех

Адэля з'явілася на свет падчас навальніцы, акурат праз тры дні пасля трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Кажуць, што, калі падарваўся рэактар, дзеці плакалі кожны дзень, быццам адчувалі, што здарылася штосьці непапраўнае.

Сны

…хлопчыку восем – ён ніяк не можа сагрэць яе сініх ног, яе тонкіх рук; хлопчыку дзевяць – ён не можа абняць гэтыя вузенькія плечы і супакоіць дрыготку ад холаду; хлопчыку дзесяць – ён ужо навучыўся ў сне здымаць саколку, але ўсё ніяк не можа ёю атуліць дзявочыя плечы…

Кіцель Ваяводзіна

Гэты кіцель прайшоў не адну гістарычную бітву. Бываў ён і ў брудных канавах, і на палянках летніх лясоў, прыпарушаны насеннем кветак. Гэты кіцель любілі жанчыны, да гэтага кіцеля дакраналіся дзеці і на гэтым кіцелі выпускалі апошні свой уздых пратыкнутыя штыком-нажом ворагі.

Падарожжа

У рэстаране кавалак не лез у горла, занадта там было пафасна і перанаселена мужчынамі ў фраках, а ў пана К., як вядома, былі свае місіі ў гэтай краіне – згвалціць чорную жанчыну, знішчыць усе чорныя фракі, выкурыць увесь афганскі гашыш і напісаць партрэт.

Прыбіральшчыцы

Галя – звычайная адчайная жанчына за сорак, без адукацыі, бяз мараў, без імпэту, працуе па інэрцыі і нікуды не імкнецца, спраўна па талёнчыку абедае й вячэрае, у кішэньцы трымае рукою мабільны тэлефон нават у прыбіральні, бо кожную хвіліну могуць пазваніць альбо Юлія Цімафееўна, альбо Міхаліна (ня дай божа каб апошняя званіла) і тэрмінова паклікаць падцерці падлогу за кім-небудзь з пастаяльцаў або кліентаў, якія, прыйшоўшы з вуліцы, забыліся на бахілы й паўсюль пакінулі свае адбіткі. 

Subscribe to Сяргей Календа