Старанна выседжаныя гэгі «Камедзі-клаба», вінтажна-нафталінныя жарты Клуба вясёлых і знаходлівых, натужны закадравы смех сіткомаў — усё гэта ляціць на чытача, як пасажыры з перапоўненага аўтобуса. Ствараецца ўражанне, што аўтар сам не ўпэўнены ў якасці свайго гумару, таму імкнецца ўзяць колькасцю.