Перайсці да асноўнага змесціва
ЛітРАЖ

Віртуальны літаратурны часопіс

  • Галоўная
  • Паэзія
  • Проза
  • Пераклады
  • Крытыка
  • Эсэістыка
  • Іншае
  • Аўтары
  • Навіны
31.03.2020

ЛітРАЖ вымушае думаць!

Нядаўні перапынак у нашай літаратурна-падрыўной дзейнасьці ўстурбаваў нашых чытачоў настолькі, што яны сталі пісаць нам на наш і-мэйл litrazh@gmail.com і нават падтрымліваць нас праз Patreon! Дзякуем шчыра! Гэта акурат тое, чаго мы хацелі!

Чытаць
Навіны
26.09.2019

Часам панкі перамагаюць!

Трыюмфальнае шэсьце аўтараў «ЛітРАЖа» па вяршынях беларускіх літаратурных прэмій працягваецца! Прэмію Гедройца сёлета атрымаў — хто б вы думалі — наш дарагі Ільля Сін за сваё неўтаймоўнае творчае «Libido»! Тым часам ляўрэат «Празрыстага ЭОЛа» за кнігу прозы Сяргей Календа быў уганараваны за сваіх «Панкаў» яшчэ і асобнай прэміяй Сьвятланы Алексіевіч!

Чытаць
Навіны
30.04.2019

«Libido» Сіна ў вольным доступе на «ЛітРАЖы»!

З гонарам паведамляем, што нашая даўняя мара зьдзейсьнілася: у «ЛітРАЖа» зьявілася свая электронная бібліятэчка! Пакуль у ёй толькі адна кніга — затое якая! Вядзецца ні пра што меншае, як пра «Libido» Ільлі Сіна (Кнігазбор, 2018) — аповесьць, выданьне якой, паводле бальшыні крытыкаў, стала літаратурнай падзеяй мінулага года.

Чытаць
Навіны
25.04.2019

Мае сёлетнія юбілеі

22 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння жодзінскага празаіка Івана Сіняўскага, на 24 верасня прыпадае 50-гадовы юбілей гарадзенскага паэта Юрыя Гуменюка, якога вось ужо 6 гадоў няма побач з намі.

Чытаць
Навіны
25.03.2019

Сьведкі ЭОЛавы абмяняліся прызамі й любезнасьцямі

Увечары 22-га сакавіка ў менскай Галерэі TUT.BY былі ўрачыста абвешчаныя вынікі прэміі часопіса «ЛітРАЖ» за электронную і онлайн-літаратуру «Празрысты ЭОЛ». Рэдакцыя нашага часопіса сачыла за падзеяй адразу з трох кропак: з самой Галерэі (Уладзімір Глазаў), праскага абкама (Макс Шчур) і кіеўскай піўной (Сяргей Прылуцкі). Выніковая карцінка імпрэзы на перасячэньні гэтых трох пэрспэктыў атрымалася вельмі цікавай.

Чытаць
Навіны
17.12.2018

У «ЛітРАЖа» ёсьць свая прэмія!

Тое, пра неабходнасьць чаго так доўга гаварылі ў чатах і на хатах, у кулюарах і піўбарах, зьдзейсьнілася! Наш віртуальны часопіс заснаваў уласную літаратурную Прэмію — і не адну, а цэлых дваццаць! Прэмія называецца «Празрысты ЭОЛ» і будзе ўручацца за найлепшыя электронныя кнігі й літаратурныя онлайн-публікацыі беларускамоўнага інтэрнэту ў дваццаці катэгорыях.

Чытаць
Навіны
08.09.2018

Выхоўвай фантазюраў па-беларуску!

Выдавецтва “Галіяфы” распачало краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на выданне дзіцячай кнігі паэткі-фантазёркі Веры Бурлак. Прыблізна траціна грошай ужо сабраная, але часу застаецца ўсяго 23 дні, таму калі ты Літражу друх, то варухні сваёй патрыятычнай сракай і закінь на Улей дзясятку-дзве замест таго, каб іх прабухаць! Табе сюды.

Чытаць
Навіны
13.06.2018

Расстраляная паэзія загучала пад электроніку

Трыа Buben Naruszewicz Baisan выпусціла альбом "1937". Праграма на вершы паэтаў трыццатых была запісаная на студыі дзяржаўнага радыё, яе прэзентацыя адбылася ў праграме “Тэрыторыя гуку” на Першым канале.

Чытаць
Навіны
27.05.2018

У «ЛітРАЖа» новы сайт!

Сябры! Тое, пра што так доўга бухцелі ў кулюарах «Гугл» робаты, а ў нэце карыстальнікі, зьдзейсьнілася! Ваш улюбёны літаратурны вэб-часопіс litrazh.org займеў новы сайт, з чым мы вас і віншуем. Гэта далося нам цаной вялікага поту, сьлёз, сопляў і папсаванай адзін аднаму дзеля вас крыві.

Чытаць
Навіны
22.04.2018

З «Макулатуры» – «Мінкульт»(уры)

Попыт на беларускую прозу няўхільна расьце! Прынамсі, так думаюць заснавальнікі новага часопіса беларускай прозы «Мінкульт», якія плянуюць друкаваць яго ў выдавецтве Логвінаў, а за выручаныя грошы выдаваць наступныя нумары. Усё як з «Нашай нівай» стагодзьдзе таму! – ці ж не прагрэс?

Чытаць
Навіны
22.04.2018

Mist'ычная Прага па-беларуску

Беларуская Прага займела на адзін адрас болей! У леташнім сьнежні на вуліцы Korunní д. 48 адкрылася супэрстылёвая чаёўня-рэстарацыя «Mist» – гаспадары прызналіся, што прыдумалі назву, натхніўшыся аповесьцю Васіля Быкава «Ў тумане». Сёньня ўжо чытаньні белліту ў «Mist» ператварыліся ў добрую традыцыю і адбываюцца ў сярэднім раз на месяц.

Чытаць
Навіны
24.03.2018

Па сотцы за сотку

Ня толькі ў цэлым сьвеце, але і нават у самой Беларусі сёлета адзначаецца сотая гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Пры ўсёй нелюбові да юбілеяў (а Вы да чаго падумалі?) рэдакцыя ЛітРАЖу не магла абмінуць сваёй увагай гэтую круглую як калабок дату.

Чытаць
Навіны
24.03.2018

Памёр Ніканор Парра

Пакуль мы былі на зімовых вакацыях, прыйшла сумная навіна: 23 студзеня 2018 г. у веку 103 гадоў памёр Ніканор Парра, знакаміты чылійскі антыпаэт і бязбожнік, які адным зь першых у гішпанамоўнай літаратуры пачаў адкрыта сьцябацца з мадэрнізму й Высокай Паэзіі.

Чытаць
Навіны
05.12.2017

Эмілі выдалі, Максіма пахрысьцяць

На пачатку сьнежня рэдакцыя «ЛітРАЖу» атрымала дзьве весткі зь дзьвюх розных друкарняў: адну добрую, другую яшчэ лепшую. Першая: Нацыянальная бібліятэка Чэхіі надрукавала ў сваім выдавецтве першае выбранае вершаў Максіма Багдановіча на чэскай мове пад назвай «Přetržený náhrdelník» («Парваныя пацеркі»). Другая: менскі выдавец Зьміцер Колас выпусьціў у сэрыі «Паэты плянэты» кніжку выбранага амэрыканскай паэткі Эмілі Дыкінсан.

Чытаць
Навіны
19.11.2017

Шчур загаласіў

У выдавецтве «Янушкевіч» пабачыла сьвет кніга кароткай прозы нашага аўтара і рэдактара Макса Шчура «Галасы», у якую ўвайшлі 13 апавяданьняў, напісаных за апошнія  пяць-шэсьць гадоў, і аповесьць «Чалавек з футаралам». Тэксты кнігі ў сваёй бальшыні ня новыя для чытачоў нашага часопіса, але новыя як для нечытачоў, так і айчынных крытыкаў.

Чытаць
Навіны
22.10.2017

Гедройцу знайшлі пару: Арсеньневу

Радасная навіна: адной беларускай літаратурнай прэміяй стала болей! Цяпер будуць уганароўваць ня проста кнігу году, а паэтычную кнігу году – то бок кнігу паэзіі, а ня тое, што вы падумалі. Другая радасная навіна: у журы прэміі трапіў рэдактар нашага часопісу паэт Уладзімір Глазаў! 

Чытаць
Навіны
22.10.2017

Гішпанская прэмія польскаму майстру слова

Выбітны польскі паэт Адам Загаеўскі атрымаў 20 кастрычніка ў Авіедо прэстыжную Прэмію прынцэсы Астурыйскай за літаратуру, сярод мінулых ляўрэатаў якой – Мар'ё Варгас Льлёса, Гюнтэр Грас, Артур Мілер, Кляўдыё Магрыс, Лэнард Коэн, Леанардо Падура і іншыя. «Паэзія Загаеўскага – разам зь ягонымі развагамі пра творчасьць і ягоным мэмуарным даробкам, – пацьвярджае этычнае пасланьне літаратуры і дазваляе ў ейным родным польскім гучаньні адчуць адзінства й разнастайнасьць заходняй традыцыі, люструючы адначасова і нягоды выгнаньня», канец цытаты з афіцыйнай фармулёўкі.

Чытаць
Навіны
03.07.2017

Кніга году і яе аўтарка ў Празе

Пры канцы чэрвеня ў Прагу проста з Брна завітала адна з найцікавейшых беларускіх паэтак сучаснасьці Наста Кудасава. Тамтэйшым беларусам удалося па-хуткаму арганізаваць ейнае чытаньне ў кавярні “Манмартр”, багатай на літаратурна-песенна-алькагольна-эратычныя традыцыі.

Чытаць
Навіны
31.05.2017

Геть згукі источника!

Ажно тры кнігі на чатырох мовах атрымала рэдакцыя “ЛітРАЖу” ў траўні. Перадусім, гэта беларуска-ўкраінскае дзецішча чэмпіёнаў па парным хвігурным вершаваньні Сяргея Прылуцкага і Алены Сьцепаненкі “Далоў дарослых!/ Геть дорослих!” http://books.lutasprava.com/index.php?route=product/product&path=60_63&p...

Чытаць
Навіны
01.05.2017

Гедройц уваскрос? Сапраўды ўваскрос!

На злосьць прадказаньням-пажаданьням кінікаў-цынікаў, прэмія за найлепшую беларускую празаічную кнігу года працягне сваё існаваньне і сёлета. Дзякуй вам, спонсары! Сьпяшайцеся дасылаць свае леташнія шэдэўры, празаікі! Зайздросьцьце чорнай зайздрасьцю, драматургі, паэты і песеньнікі!

Ужо названае журы прэміі: у яго гэтым разам увайшлі тры “вічы” (Альгерд Бахарэвіч, Павал Касьцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч,) дзьве “вы” (Раіса Баравікова і Алена Брава) і адзін “сюк” – польскі беларус Міхась Андрасюк.

Чытаць
Навіны
  • Хачу яшчэ
Зрабі свой унёсак у сучасную літаратуру
Падтрымай ЛітРАЖ праз

Форма пошуку

Новыя матэрыялы

Паэзія
Хань Шань

Цень перакаці-поля

Пераклад:
Макс Шчур

Мой дом стаіць сярод зялёных скал,
някошаны мой двор збуцьвеў заўчасна.
Галіны ўсе лаза перапляла,
тырчыць каменьне, быццам зубы зь дзяснаў.
Вунь чаплі ловяць рыбак у стаўку,
зрывае малпа дзікі плод на кручы.
У цені дрэў сабе я мармычу
апавяданьні з кніг пра Неўміручых

Паэзія
Рыгор Сэмэнчук

Згодна з арыгіналам

Пераклад:
Алесь Плотка

добра
што мяне тут ніхто не ведае
пагана
што ўсе хочуць даведацца
хто я

Эсэістыка
Уладзімір Пабудзей

Пілот ветрака, або Табе пакет

Тых, хто настойвае на сваёй патрэбнасці пры фактычнай пазбыткавасці, на сваёй празмернай звённасці, я вылучыў бы ў групу людзей з умоўным, паводле фактычнай нефункцыянальнасці, назовам «ПІЛОТ ВЕТРАКА».

Драматургія
Аляксандр Апон

Штаны

Гурскі (злёгку асалапеўшы): Няўжо штаны? (Забірае ў чорта штаны і ўважліва іх разглядвае.) Ты ў гэтым упэўнены?

Чорт: На ўсе сто!

Гурскі: А ці не тыя гэта самыя, за якія я аштрафаваў... гэтую, як яе... Чорт, выляцела з галавы прозвішча. Руд... Руд... Не, не Рудую. А! Успомніў — Рудкевіч. Так, пазнаю іх. Во — бел-чырвона-белыя палосы. Але як яны апынуліся ў маёй спальні?

Проза
Наталка Харытанюк

Канспірацыя

Вось тут бы мне і псіхануць. Раней на гэтым павароце размовы я б абавязкова псіханула — ціха, але беспаваротна. Кінула б ручнік, як кажуць ангельцы, і сышла. Але здарылася тое, што здарылася — пашырэнне. Мяне раптам накрыла новае прадчуванне: што жыццё большае за ўсе нашыя сцежкі. Ні больш, ні менш. Большае за нашыя сцежкі.

Напісанае застаецца

Крытыка
Раман Худалч

Ноч сэканд-хэнд

«Ноч» Марціновіча не просіцца быць разабранай на цытаты — яна сама складаецца з цытатаў: Уладзімір Караткевіч, Харукі Муракамі, Віктар Пялевін, Рэй Брэдберы ды безаблічны і бясконцы галівуд. Пытаннем «Гэта яшчэ літаратура ці кінасцэнар для баевіка катэгорыі „В“?» нават не задаешся, бо адказ адчуваеш нутром: аўтар спрабуе прадаць нам кінасцэнар, ад якога адмовіліся прадзюсары.

Паэзія
Віктар Сямашка

Паэма М

вецер гудзіць у флейту лініі,
б’е па кляпанах мікравакзалаў
пускае сьліну й ваніты / нябачна
дзяўчаты імкліва мнуцца
бадзёраць стамлёных службоўцаў
па калідорах лібіда / дае рэзананс адтуліна
дрыжыць тэатар, вібруюць пяткі

Проза
Чарлз Букоўскі

Хопіць зырыць мне на цыцкі, шаноўны

Пераклад:
Макс Шчур

Я не хацеў, каб мяне будзіў нейкі чувак з горнам. Не хацеў спаць у казарме разам з кодлай здаровых апантаных сэксам і футболам адкормленых дасьціпных задрочаных мілых запалоханых расчырванелых бздлівых мамчыных сьціплых баскетбалістых амэрыканскіх хлопчыкаў, зь якімі мне давялося б паводзіцца па-сяброўску, бухаць на пабыўцы, ляжаць на сьпіне побач і выслухваць тузіны нясьмешных, плоскіх, пахабных анэкдотаў.

Эсэістыка
Раман Худалч

Прыніжаны і Зняважаны

Беларуская літаратура, бы тая ўлада на пачатку 90-х, валялася пад нагамі і чакала, пакуль яе хто-небудзь падбярэ.

Проза
Вінцэсь Мудроў

Дзяўчына ў белым

Скажу больш: прачытала на вокладцы Ваша прозвішча, і жыццё падзялілася, як у тым кіно, на дзве серыі. Там, у першай серыі, засталіся шэрая нуда, неўладкаваная бытавуха, сваркі, звадкі, нарэшце, выпадковыя любошчы. Але вось на адваротным баку вокладкі, як на зыркім экране, узнік абветраны, як скалы, але такі абаяльны і глыбакадумны твар Чалавека і Творцы, і з таго моманту пачалася другая серыя майго жыцця.

© 2013-2020 Litrazh.org. | Палітыка прыватнасьці | RSS | E-mail для сувязі: litrazh@gmail.com
Пры частковым цытаваньні матэрыялаў з сайта litrazh.org наўпроставая спасылка на матэрыял - абавязковая.
Капіяваньне ўсяго матэрыяла (ці большай яго часткі) без дазволу аўтара і рэдакцыі Litrazh.org - забароненае.