У пэўным сэнсе, першая частка «Францішак: словы за вакном» усё яшчэ належыць паводле свайго духу да «Хвілінкі» першай, гедройцаўскай. А вось другая частка, «Эва Дамініка: лінія фронту» — належыць ужо да другой, прынцыпова іншай «Хвілінкі».
Няўдалая мэтафара заўжды рызыкуе стаць «тыграбатонам», таму, калі імі злоўжываць, тэкст ператвараецца ў заапякарню. Што ў прынцыпе адрозьнівае няўдалую мэтафару ад удалай? Першай уласьцівыя дзьве рэчы: павярхоўнасьць (непрадуманасьць) і нефункцыянальнасьць (мэтафара дзеля мэтафары, адсутнасьць асаблівага сэнсу ў яе ўжываньні).
Раман Сяргея Балахонава «Бог кахання Марс» меў бы ўсе шанцы стаць актуальным бэстсэлерам на фоне COVID-19, калі б не рэвалюцыйныя падзеі ў Беларусі. Зрэшты, калі не ў беларускім кантэксце, дык, можа, у замежным?
Згадаўшы Бiблiю ў пункце пра iмёны, грэх не вылучыць яе ў асобны блок тэм для рэцаў. Гэта адна з улюбёных нашымi аўтарамi кнiг, вобразы з яе ў сучбеллiце ўжо заюзаныя i зацертыя, як тая фрэска ў раскошным барочным храме з рамана спадара Вiктара.
Гэтаму герою не бракуе стылю, густу, мужчынскага шарму, жыцьцёвага досьведу, шчырасьці, ведаў і здольнасьці да іх арыгінальнай інтэрпрэтацыі, — чаго яму бракуе, дык гэта самакрытыкі. Аўтар ну так ужо імкнецца выклікаць да яго/сябе, адыходзячага з сцэны белага й пухнатага старога Акелы, спачуваньне чытача, што ў выніку выклікае хутчэй спачуваньне да ягонага/свайго антыпода — маладога кар’ерыста Імбрыка.
Старанна выседжаныя гэгі «Камедзі-клаба», вінтажна-нафталінныя жарты Клуба вясёлых і знаходлівых, натужны закадравы смех сіткомаў — усё гэта ляціць на чытача, як пасажыры з перапоўненага аўтобуса. Ствараецца ўражанне, што аўтар сам не ўпэўнены ў якасці свайго гумару, таму імкнецца ўзяць колькасцю.
Ні аўтар, ні яго прыхільнікі не хаваюць, што зладзілі кампанію пад умоўным лозунгам «Галасуй за хрысціянскі раман». І для мяне менавіта гэтая перамога — найлепшы аргумент супраць усялякіх «прэмій чытацкіх сімпатыяў» у Беларусі.
Атрымалася страшна і весела. Хаця, магчыма, я памыляюся, і Малевіч ні пры чым, а ўсіх персанажаў Ілля Сін проста час ад часу выганяе на вуліцы «Імперыі святла» (L’Empire des lumieres) таго ж Магрыта, колеры якіх вельмі нагадваюць суворую, з дзясяткамі адценняў шэрага беларускую літаратурную рэчаіснасць.
«Тут час не проста спыніўся, ён згусцеў, стварожыўся», — кажа галоўная гераіня, чым нечакана нагадвае Кніжніка з «Ночы» Віктара Марціновіча (гл. развагі пра «вечнае каля-нуля» і пад.). Калі з замежнымі класікамі рэч можа тлумачыцца (не)свядомым перайманнем, то сінхранізацыя з земляком-пісьменнікам-сучаснікам выглядае амаль цудам (калі вы разумееце, пра што я).
Вобраз жанчыны і маці ў беларускай літаратуры, які ўжо, шчыра кажучы, нагнаў аскому, у гэтай кнізе Алены Брава зайграе для ўсіх новымі адценнямі з дапамогай чарады выпісаных аўтаркай персанажаў, ад абсалютна рэальных да абсурдных, але ад гэтага не менш жывых.
«Перакулены дэтэктыў», у якім імя злачынцы вядомае загадзя, — прыём не новы і не арыгінальны. Ці дадае ён штосьці раману Гапеева? Пытанне даволі спрэчнае. Мне здаецца, можна было абысціся і без яго, бо матыў расплаты за грахі ў «Пазле» і так відавочны.
«Сьняжаны», паводле Садоўскага, патрэбныя для таго, каб «зрабіць падводку (няўдалую) да трагедыі былой порнаактрысы»! Смачны выраз, пагадзіцеся, пасьля якога перад вачыма паўстае ну чыстая мэлядрама, якой кніга Сіна, на шчасьце, ня ёсьць, як ня ёсьць ні кібэрпанкам, ні фантастыкай. Кніга Сіна — філязофскі раман, які называецца, калі нехта не заўважыў, «Лібіда», і «прыцягнутая за вушы» тэма цялеснай блізкасьці, плоці, сэксу й г. д. у ім адна з цэнтральных.
Памятаем: усе праблемы, комплексы, псiхозы, сэксуальныя ўпадабаннi i поспех — вынiк таго, што вы атрымалi цi не атрымалi ў дзяцiнстве, у прыватнасцi ад бацькоў. Тым больш асаблiва напружвацца не давядзецца: аўтар гэтых амаль мемуараў ужо ўсё патлумачыў i расклаў-пераклаў па палiчках. Сам сабе псiхолаг, ага. Цiкавая i сумная гiсторыя перакладчыка фiльмаў i ўласнага жыцця, дзе больш за ўсё мне шкада чамусьцi Камiлу.
Хоронить кино, говорить об его упадке в то время, когда оно находится на пике выразительности, в полном овладении приемами, когда у него невиданный охват аудитории и популярность, и я говорю сейчас совсем не об антиинтеллектуальном Голливуде, — это понятная позиция человека, чье сознание находится в прошлом. Автор этого и не скрывает. Он даже называет время, в котором находится — шестидесятые годы.
Ці спадзяваўся Міхаіл Афанасьевіч, што гадоў праз восемдзесят яго раман стане той самай крыніцай, якой для яго быў у свой час «Фаўст» Гётэ? Ці думаў, што да «Майстра і Маргарыты» пойдзе чарада беларускіх літаратараў, якія будуць цягнуць з яго ўласнае натхненне і вобразы, хто кубачкамі, а хто і вядзерцамі?
І вось той самы Васіль Хаміцкі — паэт, былы журналіст, літаральна праз старонку «...хацеў адпусціць пеўня — ну не секчы ж яго на вачах гэтай Каністры, ці як яе там...» Так перакруціць імя чалавека, які падабаецца? Не веру!
Шарова ў сваім рамане не прытрымліваецца ні мізандрыі, ні мізагініі — перад намі сумленная мізантропія, дзе аднолькава пагарджаюць прадстаўнікамі абодвух палоў.
Прэмію імя Карласа Шэрмана, задуманую, праўдападобна, як аналяг Гедройца й Арсеньневай для перакладчыкаў, атрымала днямі Вера Бурлак за сваё перастварэньне казкі Льюіса Кэрала «Through The Looking-Glass, and What Alice Found There». Далучаюся да віншаваньняў: багата выдадзеная кніга з шыкоўнымі ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік безумоўна заслугоўвае ўзнагароды, прычым ня толькі на першы погляд.
«Ноч» Марціновіча не просіцца быць разабранай на цытаты — яна сама складаецца з цытатаў: Уладзімір Караткевіч, Харукі Муракамі, Віктар Пялевін, Рэй Брэдберы ды безаблічны і бясконцы галівуд. Пытаннем «Гэта яшчэ літаратура ці кінасцэнар для баевіка катэгорыі „В“?» нават не задаешся, бо адказ адчуваеш нутром: аўтар спрабуе прадаць нам кінасцэнар, ад якога адмовіліся прадзюсары.
Асабіста мяне Кнігар уразіў яшчэ надзвычай добрым зрокам і рознабаковымі ведамі. Пагадзіцеся, пры дрэнным асвятленні пазнаць у разарванай ушчэнт птушцы галку і разгледзець у вуху візаві дыямент у паўтара караты здолее не кожны. («Паўтара караты? Як у яго мочка не адарвецца?» — гэта ж іронія? Праўда, аўтар? Паўтара караты — гэта 0,3 грама, мы ж памятаем... Ці не?)