Є

Поет, літературний перекладач з англійської мови та один із засновників харківського творчого об'єднання «Листи на бетонних стінах». Твори та переклади видавалися у таких  періодичних виданнях та антологіях  як «Березіль», «Левада», «Молода республіка поетів» (2011), «Авал», «Сплеск», «За межею означень». Вірші перекладалися англійською та російською мовами. 

І

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Менску. Скончыў філфак БДУ (2003 г.), асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі, абараніў дысэртацыю па паэтыцы Алеся Разанава. Па сканчэньні філфаку працаваў у Саюзе беларускіх пісьменьнікаў (кіраўнік справаў). У 2006-2012 гг. выкладаў беларускую мову ў БНТУ. Аўтар кніг “Вершnick”, “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй”, “Хай так”, “Анаталогія”. Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтру імя Натальлі Арсеньневай (2003), ляўрэат прэміі “Залатая...

Юрій Романович Іздрик, нар. у 1962 г. у Калушы (Івана-Франкоўская вобласьць) – украінскі празаік, паэт, культуроляг, у мінулым – галоўны рэдактар часопісу “Четвер”, адзін з стваральнікаў т. зв. “станіслаўскага фэномэну”. Аўтар кніг прозы «Воццек& воццекургія»,  «Подвійний Леон» і інш.; паэзіі “Ю”, “AB OUT”, “Календар Любові”; эсэ “Флешка” і “Флешка 2gb”. Па-беларуску друкавалася аповесьць “Востраў КРК” (“Дзеяслоў”, 38, 2009-1)...

Marie Iljašenko, нарадзілася ў 1983 г. у Кіеве, чэская паэтка і перакладніца. Аўтарка кнігі паэзіі “Восіп кіруецца на поўдзень” (2015), намінаванай на прэмію Magnezia Litera ў катэгорыі “Адкрыцьцё году”. Перакладае з украінскай, расейскай, польскай моў, сярод іншага пераклала на чэскую вершы Юрыя Андруховіча і Алены Гусейнавай. Ейныя вершы ў беларускіх перакладах Сяргея Сматрычэнкі выйшлі ў анталёгіі паэзіі Цэнтральнай Эўропы “Чатыры” (2016). Жыве ў Празе.

Украінскі паэт, пісьменьнік, 1961 г. н. У 1989-м скончыў Маскоўскі Літаратурны інстытут. Адзін з удзельнікаў літаратурнай групы «Бу - Ба - Бу» (разам зь Юрыем Андруховічам і Віктарам Небараком). Аўтар кніг вершаў "Вогнішча на дажджы" (1987), "Цень вялікага клясыка і іншыя вершы" (1991) , "Вершы апошняга дзесяцігодзьдзя" (2001), "Любіце!.. " (2004) і інш. З пачатку 2000-х гадоў піша прозу і п'есы. 

小林 一茶 (1763 — 1828) — японскі паэт, адзін з так званай «Вялікай чацьвёркі» майстроў хоку (Басё, Бусон, Іса, Сікі).

А

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Да 1992 г. жыў у Казахстане (г. Шахцінск Карагандзінскай вобласці). Скончыў філалагічны факультэт БДУ і факультэт культуралогіі (аддзяленне кінадраматургіі) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Працаваў загпостам у тэатры, рэжысёрам Капыльскага і Стаўбцоўскага РЦК, грузчыкам, стыльрэдактарам у выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Рэгістр». Аўтар зборніка вершаў «Калыханка для каханай» (...

Паэт, празаік, перакладчык. Нарадзіўся (1984) і жыве ў Менску. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (2006). За кнігу паэзіі "Дзень паэзіі сьмерці дзень" (в. 2012) уганараваны прэміяй "Дэбют" беларускага ПЭН-цэнтру. Удзельнік міжнародных літаратурных фэстываляў (“Кіеўскія лаўры”, “Вялікае княства паэзіі”, "Вершы на асфальце" і інш.). Творы перакладзеныя на літоўскую, польскую, грузінскую і іншыя мовы. Ляўрэат прэміі Гедройца "трэцяй ступені" за навэлу "Таўсьціла і лешч" (в. 2015).

Michal Ajvaz (нар. у 1949 г.) — чэскі паэт, празаік, філёзаф. Ляўрэат прэміі «Магнэзія Літара» за найлепшую кнігу прозы (раман «Люксэмбурскі сад», 2011). Аўтар кніг «Другі горад» (1993), «Знак і быцьцё. Развагі пра граматалёгію Ж. Дэрыды» (1994), «Залаты век» (2001), «Сны граматык, зьзяньне літар. Сустрэчы з Х. Л. Борхесам» (2003), «Космас як самаўтварэньне» (2017) і іншых.

Беларуская паэтка, журналістка. Аўтарка сямі кніг паэзіі, сярод іх — «Віно з Каліфорніі» (Юніпак, 2003), «Дзікая сьліва» (Кнігазбор, 2015), «Завінены рай» (Галіяфы, 2017). Сябра Віртуальнай Літаратурнай Акадэміі часопіса "ЛітРАЖ".

Фэлікс Аксёнцаў (н. 1964) - паэт, аўтар беларускіх тэкстаў да першых альбомаў рок-гурту ULIS - "Чужаніца" (1989), "Краіна Доўгай Белай Хмары" (1991), "Танцы На Даху" (1993). Апублікаваў зборнікі рускіх вершаў "После всего" (1990), "Пустая Карта" (1996) і, сумесна з амерыканскім мастаком Alex Kriegel, паэтычную арт-кнігу "Перекати-Море" (2017, выдавецтва Логвінаў). У 1996 з'ехаў з Менску ў Ванкувэр (Канада).

Народився у 1994 р. і до 18 років жив у Криму. Потім переїхав до Києва, де по сьогодні навчається на історичному факультеті КНУ ім. Т.Г. Шевченка. У 2014-2015-х роках проходив військову службу у добровольчих батальйонах «Свята Марія» та «ОУН» (базування – селище Піски Донецької області). Останнім часом організовує лекції про політичне мистецтво та кінематограф.

Павел Анціпаў – празаік. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску, скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Беларускі калегіум. Вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве. Працаваў аранжыроўшчыкам, галоўным бухгалтарам, упакоўшчыкам, кур'ерам, журналістам. Жыве ў Мінску. Аўтар зборніка прозы «Дипломная работа» (2011). Фіналіст беларускіх і расійскіх конкурсаў, у т.л. імя Уладзіміра Караткевіча (2005), Карласа Шэрмана (2009) і інш. З 2012 года сакратар прэміі Гедройца.

...

Філёзаф. Нарадзіўся ў 1953 г. на далёкім Усходзе Беларусі. Аўтар кніг «Быць (пры)сутным» (2012) і «Прыпадобніўшыся да насарога» (2018).

Guillaume Apollinaire (1880 — 1918), францускі паэт і празаік, адзін з заснавальнікаў паэтычнага авангарду. Паходзіў з шляхецкага роду Кастравіцкіх: маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расейскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстаньні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісьненшчына) быў канфіскаваны пасьля паўстаньня расейскім урадам. Дзед Апалінэра зь сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло ягонае...

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў Гарадзенскай вобласці. Вучыўся ў школе, служыў у арміі. За саветамі працаваў то там, то сям, абы дзень да вечара, пасля таксама асабліва не ўпіраўся. Авалодаў кантрабандысцкімі прыёмамі перавозкі за мяжу цыгарэт, спірту, бензіну АІ-92. Зараз на заслужаным адпачынку. Жыве ў Гродна. Асобныя п’есы публікаваліся на сайце «Нашай Нівы».

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Жодзіне Менскай вобласьці. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурную суполку «Тутэйшыя». У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў. Выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі» і часопіс «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Аўтар 15 кніг паэзіі, прозы і эсэістыкі, а таксама песень шэрагу рок-гуртоў: «Мясцовы час...

Matthew Arnold (1822 — 1888), ангельскі паэт, крытык і эсэіст.

Паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў 1991 годзе ў Туле, дзе і жыве. У 2014 годзе скончыў навучанне ў Тульскім дзяржаўным універсітэце (палітэхнічны інстытут). Вершы друкаваліся ў часопісах "Маладосць", "Верасень", альманаху "Беларус", калектыўных зборніках. Фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН-цэнтра. Перакладае пераважна з англійскай мовы.

Уласным імем Эўктымэ Атанэлі (955 — 1028) — грузінска-візантыйскі філёзаф, вучоны, манах. Пераклаў з грузінскай на грэцкую мову пэрсідзка-арабскую аповесьць «Мудрасьць Балахвары», якая стала крыніцай для пазьнейшай «Гісторыі Варлаама і Іасафа» ўва ўсіх эўрапейскіх мовах. Аўтарства твора традыцыйна прыпісвалася візантыйскаму схалясту арабскага паходжаньня Іаану Дамаскіну (675 — 753) на падставе таго, што «Гісторыю» нібыта напісаў «Іаан з манастыра Сьвятога Савы», дзе памёр і быў пахаваны...

Уладзіслаў Ахроменка (1965 — 2018) — беларускі літаратар, сцэнарыст, драматург, гоўст-райтэр, журналіст, даследчык украінскіх архіваў КДБ. Аўтар кніг «Тэорыя змовы» (2011) і «Музы і свінні» (2014). У сааўтарстве з Максімам Клімковічам напісаў кнігі «Здані і пачвары Беларусі», «Янкі, або Астатні наезд на Літве», «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша», а таксама п’есы «Дзьве душы» (паводле М. Гарэцкага) і «Карта паляка».

Gerrit Achterberg (1905–1962) — нідэрландскі паэт, апошні з агульнапрызнаных класікаў галандскага мадэрнізму, лаўрэат прэстыжных літаратурных прэмій. Найбольш цікавым сучаснаму чытачу можа падацца яго экспрэсіяністычны перыяд творчасці, на які вялікі ўплыў мелі яго псіхічная хвароба і здзейсненае ім забойства адной з каханых жанчын. Выбраныя вершы Ахтэрбергера ў перакладах Лявона Баршчэўскага рыхтуюцца да выдання ў серыі «Паэты планеты» (выдавец Зміцер Колас).

Б

Микола Біденко (1951 — 2016) — выбітны ўкраінскі паэт. У шаснаццацігадовым узросце атрымаў інваліднасць з прычыны траўмы пазваночніка. Скончыў факультэт журналістыкі Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Т. Г. Шаўчэнка. Аўтар паэтычных зборнікаў «Важкий метал» (1993), «Скелет блискавки» (1995), «Мисліте» (2000), «Усвідомлена необхідність» (2004), «Ліки зі смерті» (2010), многіх публікацый у часопісах «Прапор», «Дніпро» ды іншых. У 1993 годзе стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля...

Нарадзілася ў 1988 г. у Харкаве, скончыла філялягічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці ўкраінская мова й літаратура, працягвае навучаньне ў Празе. Аўтарка паэтычных кніг «Зелене люблю» (2007) і «З глини й води» (2012).

Нарадзіўся ў 1964 годзе. Філёзаф, паэт, эсэіст, празаік, заснавальнік «Беларускага калегіюму», часопіса «Фрагмэнты», кніжнай сэрыі «Галерэя Б». Ляўрэат прэміі Гедройца за раман «Хвілінка» (2014 г.)

Нарадзіўся ў 1977 г. Тэзэй-апалагет беларускага постмадэрну. Пісьменнік, блогер, гісторык. Аўтар кніг «Імя грушы» (2005), «Зямля пад крыламі Фенікса» (2012), «Інфанта і аднарог» (2015). Жыве ў Гомелі.

Нарадзіўся ў 1948 годзе ў Полацку. Паліглёт, перакладчык з ангельскай, гішпанскай, кітайскай, нарвэскай, нямецкай, польскай, румынскай, старажытнагрэцкай, францускай, чэскай, швэдзкай... Кандыдат філялягічных навук. Палітык. Заснавальнік Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. Ляўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча (1997 г.)

Нарадзiлася ў 1977 годзе, мiнчанка. Скончыла беларуска-рускае аддзяленне фiлалагiчнага факультэта БДУ. Працавала настаўнiцай беларускай мовы i лiтаратуры ў школе, настаўнiцай рускай мовы i лiтаратуры ў гiмназii. Потым стамiлася правяраць кожны тыдзень па 150 вучнёўскiх сшыткаў пасля працы i змянiла дзейнасць з адукацыйнай на выдавецкую i СМI. Зараз выключна ў працоўны час як стылiстычны рэдактар правярае i выпраўляе сачыненнi дарослых: чыноўнiкаў, юрыстаў, эканамiстаў. У 2017 годзе знайшла...

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласьці. Скончыў філялягічны факультэт Брэсцкага дзяржунівэрсытэта. Працуе ў Берасьці радыёжурналістам. Вершы друкаваліся ў абласных і рэспубліканскіх пэрыядычных выданьнях, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Маладосць”, “Першацвет”, а таксама ў калектыўных выданьнях: “Берасцейскія карані”, “Дзядзінец”, “Жырандоля”, “І нараджалася слова” і іншых.

(Matsuo Bashō, 松尾 芭蕉, 1644-1694) – японскі паэт-вандроўнік, майстар хоку.

Пісьменьнік, гісторык, нарадзіўся ў Нясьвіжы. Скончыў Гістарычны факультэт БДУ. Сябра беларускага ПЭН-цэнтру і незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Жыў і працаваў у Мінску, пакуль не адважыўся зьехаць на сялібу, якая засталася ад бабулі. У суцэльнай адзіноце, аточаны хатнімі жывёламі, трусочкамі, у асяродзьдзі прыроды, застаўшыся сам-насам з сваімі думкамі, Бацкель піша кнігі, займаецца вытворчасьцю эка-ежы і напояў. Зь пераменным посьпехам падарожнічае і жыве, і працуе на эўрапейскіх...

Родился в 1988 году в Севастополе, с 1991 г. живет в Бресте. В 2006 году окончил лицей N1 г. Бреста им. А.С. Пушкина, филологический профиль. Студент Минского государственного лингвистического университета, специальность английский язык. Публиковался в газетах "Заря" и "Брестский курьер", в журнале "Артикль", а также на интернет-порталах «Textura.by», «Сетевая словесность» и «Litradio.by». В 2015 году участвовал в Межрународном поэтическом фестивале имени Михася Стрельцова «Вершы на асфальце...

William Blake (1757 — 1827) — ангельскі паэт-рамантык, мастак, друкар. Пры жыцьці лічыўся графаманам і публікаваў свае творы сам. Пераадкрыты прэрафаэлітамі ў другой палове ХІХ стагодзьдзя.

Egon Bondy, уласным імем Збынек Фішэр (1930 — 2007). Чэскі паэт, пісьменьнік, філёзаф, перакладчык, ідэоляг андэрграўнду і альтэрнатыўнай, так званай «другой» культуры. Па-беларуску публікаваўся ў перакладах Макса Шчура (сайт niamiesta.se; кніга выбранага «Запрашэньне на вячэру», Логвінаў, 2013) і Яна Максімюка (часопіс «Правінцыя», № 3-4, 2002; сайт litaratura.org).

Jorge Francisco Luis Isidoro Borges Acevedo (1899 — 1986), аргентынскі пісьменьнік, паэт, крытык, эсэіст і перакладнік, клясык усясьветнай літаратуры ХХ стагодзьдзя.

Музычны прадусар, празаік, мастак, інсталятар, выкладчык. Аўтар радыё- і тэлепраграм. Музычныя кампазіцыі Бубена выдадзены на больш чым 100 лэблах на ўсіх кантынентах і рэгулярна займаюць месцы ў гіт-парадах ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі ды іншых краін. Бубен — адзін з беларускіх піянераў электроннай музыкі і новага кірунку сучаснага мастацтва, дзе ён спалучыў паэзію сучасных аўтараў з відэа, музыкай і іншымі спосабамі самавыяўлення. У 2012 г. у дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура»...

Henry Charles Bukowski (1920-1994), легенда амэрыканскага літаратурнага андэрграўнду.

(Andrzej Bursa) Польскі паэт. Літаратурай займаўся ўсяго каля 3 гадоў. Ягоная паэзія поўная бунту, брутальнасьці і цынізму. Бурса апісвае рэчаіснасьць бескапрамісна і цалкам вольна ад хоць якіх установак. Нарадзіўся 21 сакавіка 1932 году ў Кракаве, памёр 15 лістапада 1957 году ўва ўзросьце дваццаці пяці гадоў.

Яна Бэнёва (ці Бэнява, Jana Beňová) – славацкая пісьменьніца і паэтка, нарадзілася ў 1974 г. У 90-х выдала тры нізкі вершаў, пасьля – «12 аповедаў і Ян Мёд» (2002), раманы «Паркер» (2000), «Плян провадаў» (2008, па-беларуску – урывак у славацкім нумары «Архэ», 2010), «Сёньня» (2010), «Прэч! Прэч!» (2012).

Tim Burton (нар. у 1958 г.) – амэрыканскі кінарэжысёр, мастак, карыкатурыст, мультыплікатар і час ад часу паэт. Аўтар фільмаў «Жучыны сок», «Бэтмэн», «Эд Ўуд», «Мёртвая нявеста» і многіх іншых, якія сталі культавымі. Як паэт найбольш вядомы паэмай «Кашмар на Каляды» (па-беларуску выйшла ў перакладзе М. Шчура ў 68-м нумары часопіса «Дзеяслоў» http://dziejaslou.by/bertan/) і кніжкай дзіцячых вершаў «Гаротная сьмерць Хлопчыка-вустрыцы».

Яўген Бяласін (1954, Гарадзеншчына) — самадзейны перакладчык, літаратар, журналіст. Скончыў Менскі інстытут замежных моў. Да палітычна матываванага звальненьня (2001) 20 гадоў адпрацаваў у Брэсцкім універсітэце выкладчыкам германістыкі (мова і спадарожныя курсы). Самыя важныя з перакладзеных кніг: Петэр Гандкэ, «Шаршні»; Чарльз Дыкенс, «Олівер Твіст»; Сэбасьцьян Хафнэр. «Гісторыя аднаго немца. Успаміны 1914 — 1933», Зыгмунд Фройд, «Дыскамфорт ад культуры», Фрыдрых Шылер, «Выбраная паэзія» (у...

В

Нарадзіўся, жыве і працуе ў Менску. Студэнт аддзяленьня філязофіі і літаратуры Беларускага Калегіюму ад 2015 году і па сёньня. Пачаў пісаць у 2016-м. Аўтар некалькіх празаічных і паэтычных тэкстаў, зь якіх адзін надрукаваны ў часопісе Калегіюму «Паміж» #11 (эсэй «Мармур»), другі — у часопісе «Дзеяслоў» #95 (эсэй «Ліхтар»), а эсэй «Paris delenda est» i вершаваная «Моўча» — у электронным часопісе «Абдзіраловіч».

(1902 – 1931) Беларускі пісьменьнік. Нарадзіўся ў Дзьвінску (Даўгаўпілсе), падчас першай усясьветнай вайны – у эвакуацыі ў Харкаве. У 1922 г. скончыў Беларускія аднагадовыя настаўніцкія курсы і зьехаў навучацца ў Прагу на стыпэндыю чэхаславацкага ўраду. У 1923 г. апублікаваў аповесьць “Аднабочнікі”, пасьля ў часопісе “Студэнцкая думка” друкаваў вершы і пераклады. У 1926 г. кінуў вучобу і вярнуўся ў Латвію, дзе настаўнічаў у беларускіх школа і працаваў над сваім галоўным творам – раманам “...

Нарадзілася ў Брэсце, закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. Пушкіна (1999), аспірантуру Інстытута  літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2002). У 2010 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Біблейскія матывы ў творчасці Янкі Купалы”. Працуе старшым навуковым супрацоўнікам у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Пераклала з польскай мовы творы Ю. Харкевіча, А. Галынскага.

Чарговая рэінкарнацыя Францішка Ведзьмака-Лысагорскага — паэта, класіка беларускай ананімнай літаратуры, аўтара паэм «Сказ пра Лысую гару» і «Лука Мудзішчаў — прэзідэнт».

Нарадзіўся ў 1987 г. — чытач і часам перакладчык з ангельскай, украінскай і польскай.

Г

Allen Ginsberg (1926 — 1997), амэрыканскі паэт, ключовая пастаць The Beat Generation. На беларускую мову ягоныя вершы перакладалі Юля Цімафеева і Антон Тарас.

(Karel Hynek, 1925-1953) Апошні з чэскіх «праклятых паэтаў» другога пакаленьня сюррэалістаў (Эфэнбэргер, Гаўлічэк, Мэдэк, Бонды, Крэйцарава), пры жыцьці публікаваўся пераважна ў самвыдаве (машынапісныя зборнікі ў некалькіх асобніках). У «дзённым» жыцьці працаваў службоўцам, у «начным» – экспэрымэнтаваў з псыхатропнымі рэчывамі. Асноўныя творы: «Дзёньнік малога лорда», «Ікарскія гульні», «Бабуля па роспалаці». Акалічнасьці сьмерці не да канца ясныя – ёсьць падазрэньне, што Гінэк скончыў...

Witold Gombrowicz (1904 – 1969), “анфан тэрыбль” польскай літаратуры ХХ ст.

Олэна Герасім’юк (1991, Кіеў, Украіна) — украінская паэтка, пісьменніца, грамадская дзяячка, валанцёрка. Парамедык дабравольчага медычнага батальёну «Госпітальєри». Аўтарка кніг «Глухота» (вершы), «Розстрільний Календар» (хроніка рэпрэсій ва УССР; «Запарожская кніжная талака» — першае месца ў катэгорыі «Гістарычная публіцыстыка»), «Тюремна Пісня» (вершы; лаурэат BookForum Best Book Award 2020). Узнагароджаная дзяржаўным медалём «За ўратаванае жыццё». Самая маладая ў гісторыі шорт-лістэрка...

Поэт, журналист, автор термина "ЛітРАЖ".

Родился в 1989 году в деревне Большие Чучевичи Лунинецкого района Брестской области. Стихи пишет с 15-ти лет. Публиковался в журналах «Неман», «Арион», «Homo Legens», на литературном портале «Textura.by». Автор книги «Дома в октябре» (изд. «Кнiгазбор», 2015 г.). Живёт и работает в Минске.

Bohumil Hrabal (1914 — 1997) — усясветна вядомы чэскі пісьменьнік. Па-беларуску выходзіў у перакладах С. Сматрычэнкі і Я. Максімюка.

Игорь Миронович Губерман (1936, Харкаў, СССР) — савецка-ізраільскі паэт, пісьменьнік, дысідэнт-выгнанец. Сядзеў па сфабрыкаванай справе, насамрэч за супрацу з самвыдатаўскім часопісам «Сінтаксіс». У 1979 годзе эміграваў у Ізраіль, дзе жыве і цяпер. Мае на рахунку больш за паўсотні кніг вершаў і прозы. Найбольш вядомы сваімі афарыстычнымі едкімі чатырохрадковікамі, якія называе «гарыкі» (Гарык было яго сямейнае імя ў дзяцінстве). У іх шырока выкарыстоўвае абсцэнную лексіку. У 1990 годзе...

Чалавек і дабрахот. Народны пііт і піцьменнік Беларусі. Герой нацыяналістычнай працы.

Joel Chandler Harris (1848 – 1908), амэрыканскі журналіст, пісьменьнік і фальклярыст.

Д

Нарадзілася ў вёсцы Ставы Камянецкага раёна, скончыла Берасьцейскі дзяржунівэрсытэт (расейска-беларуская філялёгія). Аўтарка кнігі вершаў “Графіці на сэрцы” (2007). 

Минский поэт, переводчик, преподаватель немецкого и английского языков.

Поэт и прозаик из Харькова, член запорожского областного литобъединения (2012-2014 гг.), оргкомитета фестиваля АВАЛгард (2014, 2015). Автор поэтического сборника «Сплав» (2015, Харьков). Публикации: журнал поэзии «Лава» (Харьков), «Хортица» (Запорожье), альманах фестиваля «Ан-Т-Ракт» (2013, Херсон), «Квадрига Аполлона» (№13, 2015), «Новая Реальность» (№69, 2015), «День литературы» (2015), «Вокзал» (1, 2015), сетевой журнал Камертон (№70, 2015).

Isidore Lucien Ducasse, comte de Lautréamont (1846 — 1870). Самы пракляты з усіх праклятых французскіх паэтаў. Ніцшэанец незадоўга да Ніцшэ. Пасьля сьмерці забыты, пераадкрыты на пачатку ХХ стагодзьдзя і неўзабаве «кананізаваны» сюррэалістамі. Аўтар як «Сьпеваў Мальдарора», так і іхнага (сама)абвяржэньня, Poésies. Сярод іншага, вынайшаў «дэтурнэман» — улюбёны стылістычны прыём Гі Дэбора, тыповы для постмадэрну.

Нарадзіўся ў Воршы ў 1972 годзе. Вокны радзільні выходзілі акурат на хату Уладзіміра Караткевіча, таму з першых дзён жыцця мог назіраць за "творчай кухняй" славутага земляка. Гэтыя назіранні прывілі любоў да літаратуры ("творчая") і гастраноміі ("кухня"). Закончыў філалагічны факультэт БДУ, вершы друкаваліся ў газеце "Чырвоная Змена", літаратурным дадатку да "Новага часу" — "Літаратурная Беларусь", часопісах "Маладосць", "Першацвет", "Паміж", "Дзеяслоў". У 2015-м выдаў кнігу вострасюжэтнай...

Нарадзіўся ў 1988 г. у Брагіне. Анархіст, публіцыст, журналіст газэты “Новы час”, палітвязень. У 2010 г. быў арыштаваны, у 2011 г. асуджаны па так званай “справе анархістаў”, у 2015 г. выйшаў на волю. Аўтар кнігі “Фарбы паралельнага свету” (2017 г.), якую склалі нарысы з турэмнага жыцьця на працягу пяці гадоў.

Дмитрий Иванович Дмитриев – родился в 1978 году. Живет в Могилеве. Пишет на белорусском и русском языках. Первая публикация — в журнале «Вавилон» (Москва, 2002). Участник лонг-листа премии «Дебют» (2003). Публиковался в антологиях «Освобожденный Улисс» (антология русскоязычной поэзии за пределами России) и «Русские стихи 1950—2000 годов. Антология (Первое приближение) В 2 томах», а также сборниках по итогам премии «Дебют» — «Братская колыбель. Поэзия.» и «Анатомия ангела». Участник выставок...

(杜甫; 712 – 770) – клясык кітайскай паэзіі «залатога веку» эпохі дынастыі Тан.

Родился в Слониме в 1988 г. Образование высшее техническое. Автор сборника рассказов «Наша фабрика».

Emily Elizabeth Dickinson (1830 – 1886) – клясык амэрыканскай паэзіі. Па-беларуску друкавалася ў перакладах Рыгора Барадуліна («Дзеяслоў», №20, 2006) і Андрэя Хадановіча.

Уласным імем Robert Allen Zimmerman, нарадзіўся ў 1941 г., ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2016).

Е

William Butler Yeats, 1865-1939, знакаміты ірландскі паэт, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1923).

Алесь Емяльянаў-Шыловіч (Aleś Jemialianaū-Szyłowicz) — беларускі літаратар, бард, празаік, перакладчык, рэдактар літпартала Textura.by. Нарадзіўся ў 1987 годзе ў Крычаве, скончыў у 2013 г. біялагічны факультэт БДУ, жыве і працуе ў Мінску. Аўтар зборніка вершаў “Парасонечнасць”. Фіналіст конкурсаў беларускага ПЭН-цэнтра, конкурса “Экслібрыс” Саюза беларускіх пісьменнікаў. Друкаваўся ў часопісах “Дзеяслоў”, “Верасень”, “Маладосць”, “Тэрмапілы”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, альманаху “...

Ж

Сергій Жадан, нарадзіўся ў 1974 г. у Старабельску. Самы вядомы ў Беларусі сучасны ўкраінскі пісьменьнік і паэт.

Журналістка і перакладніца. Працавала на Беларускім дзяржаўным радыё, потым на радыё «Рацыя» і радыё «Свабода». Пераклала з польскай на беларускую мову «Ляльку» Баляслава Пруса (разам з Міколам Хаўстовічам), а таксама шэраг тэкстаў ХІХ стагоддзя.

Нарадзіўся ў 1958 г. у Менску. Культуроляг, крытык, кінакрытык, эсэіст, публіцыст. Кандыдат філязофскіх навук. Аўтар кнігі «No Style: Белкульт между Вудстоком и Дожинками» (Вільня, ЭГУ, 2013) і шмалікіх артыкулаў у беларускім друку.

З

(Юрій Завадський) Нарадзіўся ў 1981 г. у Тэрнопалі, скончыў філфак Тэрнопальскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту (2003 г.) і асьпірантуру пры ім (2006 г.), кандыдат навук. Паэт, перакладнік з польскай, ангельскай, беларускай, дасьледчык сучаснай літаратуры, сузаснавальнік і дырэктар выдавецтва “Крок” http://krokbooks.com/ , чалец нойз-гурта “Субпродукт”.  Аўтар паэтычных  кніг “Імовірність” (1999),  “Ротврот” (з Андрыем Антаноўскім, 2010 г.), “...

Adam Zagajewski – паэт, эсэіст, празаік, чалец рэдакцыі выданьня "Zeszyty Literackie". Нарадзіўся ў 1945 г. у Львове, у 1968-м скончыў кракаўскі Ягелонскі ўнівэрсытэт (магістар псыхалёгіі), з 1982-га да 2002-га г. жыў у эміграцыі, выкладаў у Г’юстанскім, пазьней у Чыкагскім унівэрсытэце. Найноўшыя паэтычныя нізкі: “Powrót” (2003), “Anteny” (2006), “Niewidzialna ręka” (2009), “Asymetria” (2014).

К

Blanche Cutie (Бланка Заічкава, псэўданім ёсьць вольным перакладам імя й прозьвішча на францускую й ангельскую) нарадзілася ў 1971 г. у Брне, вывучала жывапіс. Паэтка-(анты)фэміністка-“трэшэрка”, штось сярэдняе між І. Г. Крхоўскім і рэперкамі з брненскага гурта «Чокавока». Паводле ўласнага прызнаньня, ня можа не пісаць у рыфму, што адрозьнівае яе ад бальшыні сучасных «сур'ёзных» чэскіх паэтаў. Вершы ўзятыя зь ейнай пакуль адзінай кнігі «Сатну сабе галаву шыпом ружы» (2013).

Rudyard Kipling (1865-1936), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1907 г.)

Сапраўднае імя Язэп Лешчанка, нар. 1. 12. 1915 г. у вёсцы Покаршаў на Случчыне. Пісаць вершы пачаў з 14-ці гадоў. У 1930 г. скончыў сямігодку, паступіў у Менскі пэдтэхнікум імя У. Ігнатоўскага, дзе пазнаёміўся з выбітнымі літаратарамі – Калюгам, Лужаніным, Дудзіцкім, Астрэйкам, Агняцьвет, Сядурам. У 1932 г. – першы допыт, у 1933-м – высылка ў лягер на Далёкі Ўсход. Пасьля адсідкі жыў у Варонежы, у 1941 г. мабілізаваны ў войска, у 1942-м – трапіў у палон пад Харкавам. У 1943-м з дапамогай...

Алена Казлова (псэўданім — Анка Упала) нарадзілася ў 1981 г. у Магілёве. Пісьменніца, перакладчыца. Аўтарка кніг «Дрэва энталіпт» (2012, «Логвінаў») і «На заснежаны востраў» (2017, «Янушкевіч», шорт-ліст прэміі Гедройца). Пераможца літаратурнага конкурсу імя Д. Хармса (Санкт-Пецярбург, 2007).

(Helmut Kajzar, 1941-1982) Польскі драматург, тэарэтык тэатру, рэжысёр, славуты сваімі пастаноўкамі п’есаў Ружэвіча, Мрожака, Гамбровіча, а таксама перакладамі ды адаптацыямі Гандке.

Нікаму не ізьвестная беларуская пісацельніца, каторая нікакіх ваапшчэ прэмій не палучала, но очэнь надзеецца палучыць.

Нарадзіўся ў 1985 г. у Капылі, з маленства жыве ў Менску. Мае вышэйшую адукацыю па спэцыяльнасьці культуроляг-гебраіст. Скончыў БДУ (факультэт міжнародных адносін), аддзяленьне Літаратуры й Філязофіі Беларускага Калегіюму пры Беларускім ПЭН-цэнтры. Аўтар шасьці кніг прозы, кнігі казак і раману "Мімікрыя" (пад псэўданімам Аляксандар І. Бацкель). Галоўны рэдактар часопісу сучаснай беларускай прозы “Мінкульт” www.minkult.me.

Празаік, паэт, нарадзілася ў 1981 г. у Гомелі, жыве ў Менску. Першая публікацыя выйшла ў 1997 г. у "Нашай Ніве", надалей творы друкаваліся ў "Літаратуры і мастацтве", "Дзеяслове", "Маладосці", "Архэ" і іншых выданьнях. Вершы і ўрыўкі прозы перакладаліся на польскую, чэскую, літоўскую, украінскую і расейскую. Аўтарка кнігі “Галоўная памылка Афанасія” (2005, “Мастацкая літаратура”; тытульная аповесьць выйшла ў 2006 г. па-польску).

Родился в 1979 году в Москве, учился на философском факультете МГУ им. М. В. Ломоносова, специальность – история зарубежной философии. Автор книг "Холод и Запад", "На голос". Стихи публиковал в журналах "Дружба народов", "Москва", и др. Переводит с английского, немецкого, болгарского и церковнославянского языков, книги переводов болгарской поэзии публиковались в Софии и в Москве. Живет в г. Зеленограде Московской области.

Julio Florencio Cortázar (1914-1984), клясык аргентынскай літаратуры.

Пісьменніца, літаратуразнавец, праваабаронца, сцэнарыстка. Аўтарка кніг «Матылі» (2012), «Гняздо-2» (2016), «Міхась Кукабака» (2016). Сябра Віртуальнай Літаратурнай Акадэміі часопіса «ЛітРАЖ».

Севярын Квяткоўскі (нар. 1973) — беларускі журналіст, блогер, медыя-пісьменнік, аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (прэмія «Залатая літара», 2007), «Падарунак для Адэлі» (2012), «Як стаць беларусам. Сто гісторый» (2014).

Ladislav Klíma (1878-1928) – найбольш арыгінальны чэскі мысьляр і пісьменьнік першай паловы ХХ ст., “адзін з заснавальнікаў чэскага мадэрну” (Ф. Кс. Шалда). У юнацтве быў выключаны з гімназіі за крытыку аўстра-вугорскай манархіі, у сталасьці маргіналізаваны за крытыку Чэхаславацкай рэспублікі. Пры жыцьці выдаваўся спарадычна, не працаваў, жыў па-за грамадзтвам. Быў пераадкрыты андэграўндам 1970-х гг. (Бонды, Патачка, Немэц), пасьля 1989 г. “прызнаны”, што азначае - сур'ёзна чытаецца й...

Cyril Vernon Connolly (1903 – 1974) – ангельскі крытык, эсэіст, пісьменьнік.

Julian Kornhauser, нарадзіўся ў 1946 г. у Глівіцах — польскі паэт, празаік, эсэіст, літаратуразнаўца, славіст (прафэсар Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве), перакладнік (з паўднёваславянскіх моў), аўтар твораў для дзяцей. Адзін зь яскравых прадстаўнікоў «новай хвалі» польскай паэзіі; разам з Адамам Загаеўскім, Ежы Кронгальдам ды шэрагам іншых — у 1968-75 гг. чалец літаратурнай групоўкі «Teraz». У 70-х гг. браў удзел у апазыцыйнай (антыкамуністычнай) грамадзкай дзейнасьці, трапіў пад...

Народився 1981 року в Харкові. Тепер живе в сусідньому під’їзді з Сергієм «Пістончиком» Прилуцьким. Автор книжок поезії «Коротке і довге», «ЦІЛОДОБОВО!» (спільно з Богданом-Олегом Горобчуком і Павлом Коробчуком), «Мій перший ніж», «Збіг обставин під Яготином» (із російськими перекладами), «Котра година», «Цирк», «Чорний хліб, білий кит» (у чеських перекладах), «Плавні річки» (спільно з Тарасом Прохаськом) – та збірки оповідань «Неймовірна Історія Правління Хлорофітума Першого». Роман «Люди в...

Petr Král (1941 – 2020) – чэска-францускі паэт, перакладнік, эсэіст, кінакрытык. Скончыў праскую кінаакадэмію, працаваў рэдактарам у выдавецтве “Орбіс”, у 1968 г. эміграваў у Парыж. Пачынаў як сюррэаліст, пазьней збочыў у вобласьць “пешай мэтафізыкі”. Выдаў дзясяткі кніг па-француску (прэмія Жана Арпа за франкафонную літаратуру, 2016 г.) і па-чэску. Камандор францускага ордэна Мастацтваў і Пісьменства (2010 г.)

І. Г. Крхоўскі

J. H. Krchovský (псэўданім, у вольным перакладзе “Цьвінтарскі”; сапраўднае імя – Іржы Гасэк) нарадзіўся ў 1960 г. у Празе. Пачаў пісаць пад уплывам Эгана Бонды й праскага андэрграўнду, з дваццаці гадоў публікаваўся ў самвыдаве. З 1989 г. выдаў зь дзясятак кніг вершаў, належыць да самых чытаных і любімых чэскім народам паэтаў. Адзін зь нешматлікіх сучасных аўтараў, якія трымаюцца традыцыйнай формы. Паэзія Крхоўскага вызначаецца саркастычным тонам, наўмысна ўскладнёнай вэрсыфікацыяй, шырокім...

Автор книжок поезій «Прощальний поцілунок Ілліча», «Зіґґі Фрейд & Ктулху», «Вертеп на Куренівці» та «Коли я чую слово "культура"...».

Паэтка. Нарадзілася ў 1984 годзе ў Рагачове. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, філалагічны факультэт і магістратуру БДУ. Аўтар кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016) і шэрагу публікацыяў у розных перыядычных выданнях. Творы перакладаліся на рускую і баўгарскую мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Гісторык, літаратар з Гародні. Друкавалася ў "ЛіМе", "Маладосці", "Верасні", "Нашай Ніве", "Старым Замку". Першая паэтычная кніга "Вершы. Байкі. Паэмы" выйшла ў 2012 годзе, у 2017 г. з'явілася другая кніга – "Вершы. Байкі. Паэмы. Кн.2". Жыве ў Беластоку.

Milan Kundera, нар. 1929 – усясьветна вядомы чэскі пісьменьнік, ляўрэат шэрагу значных міжнародных прэмій, аўтар раманаў “Жарт” (1967), “Жыцьцё ня тут” (1973), “Невыносная лёгкасьць быцьця” (1984), “Неўміручасьць” (1990), “Павольнасьць” (1995), “Няведаньне” (2000) і іншых. У 1950-х гг. пачынаў як паэт выразнай пракамуністычнай арыентацыі, выдаў тры нізкі вершаў. Быў актыўным чальцом Саюзу моладзі; мяркуецца, што на падставе ягонага даносу быў арыштаваны чэскі антыкамуніст, перакінуты на...

Maria Kuncewiczowa, нарадзілася ў Самары ў 1895 годзе. У 18 гадоў разам з маці выехала ў Францыю, дзе вывучала французскую літаратуру, потым працягвала філалагічную адукацыю ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. У міжваенны час жыла з мужам і сынам ў Казімежы-Дольным над Віслаю. На пачатку вайны выехала ў эміграцыю — спачатку ў Францыю, потым у Англію і ЗША. Выкладала польскую літаратуру ва ўніверсітэце ў Чыкага. Займала пасаду віцэ-прэзыдэнта польскага PEN-Clubu з 1940 да 1946 году. У 70-я...

Wojciech Kuczok, нар. у 1972 г. – пісьменьнік, паэт, драматург, кінасцэнарыст. Найболей вядомая кніга – раман "Поскудзь" (Gnój, 2003).

(Lewis Carroll, сапраўднае імя Чарлз Латўідж Додсан, 1832-1898), ангельскі клясык.

Л

Edward Lear (1812-1888) — клясык абсурднай паэзіі.

Віртуальны літаратурны часопіс

Таямнічая маладая пісьменніца, дэталі сваёй біяграфіі не паведамляе. Публікавалася ў «Маладосці» пад псеўданімам (уласным імем?) «Эмілія Сліхрыцкая» (адтуль жа фатаздымак). Пра Эмілію Вольга (ці Эмілія пра Вольгу?) напісала: «Жыла, гадавалася, развівалася. Была малая, пасля падрасла (праўда, розуму не нажыла). Аддалі ў школу, расчаравалася ў школе, пайшла ў тэхнікум, расчаравалася і ў ім, пайшла ў ВНУ... Цяпер зноў у школе. Карацей, усюды нейкае кола. Таму варта атрымліваць асалоду ад ...

Аўтарка, перакладчыца, лаўрэатка прэміі імя М. Багдановіча «Дэбют» (2011 г.), сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і беларускага ПЭНа, выкладчыца, каардынатарка культурных праектаў, музычная прадусарка. У 2012 — 2014 гг. узначальвала Цэнтр міжнародных даследаванняў (Шведскі цэнтр) у Мінску, супрацоўнічала з пасольствамі Швецыі, Германіі, Аўстрыі, Францыі і інш. З 2016 г. працуе ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) спецыялістам па пратаколе і грамадскіх сувязях у межах...

Stanisław Jerzy Lec, 1909 – 1966, польскі паэт, філёзаф, сатырык, аўтар афарызмаў і фрашак. Нарадзіўся і вучыўся ўва Львове, у 1941-43 гг. быў вязьнем нямецкага працоўнага лягера ў Тэрнопалі, пасьля вайны быў культурным атташэ польскай амбасады ў Вене. Лецавы афарызмы з кнігі «Непрычасаныя думкі» пераклаў на беларускую Ўл. Арлоў.

Вʼячеслав Левицький — украінскі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца. Скончыў Інстытут філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі (2009). Кандыдат філалагічных навук (з 2012 г.). Аўтар двух зборнікаў паэзіі і некалькіх манаграфій. Актыўны папулярызатар беларускай літаратуры, у тым ліку суперакладчык на ўкраінскую мову паэтычнага зборніка А. Хадановіча «Беларускі мужчына» і анталогіі сучаснага беларускага апавядання «Як рыба аб лёд» (абодва 2015). Укладальнік, суперакладчык...

М

Czesław Miłosz (1911—2004), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1980).

Нарадзіўся напрыканцы 1970-х на Наваградчыне, напрыканцы 1990-х эміграваў у Чэхію, напрыканцы 2000-х вярнуўся ў Беларусь, дзе прапаў бязь вестак. Аўтар адзінай кнігі, аповесьці “Ўпырхлікі”, знойдзенай і апублікаванай Максам Шчуром (цалкам – “Запісы БІНіМ”, № 37, 2014; урывак першай часткі – “Архэ”, № 10 (131)-2014).

Нарадзілася ў 1983 г. у Івана-Франкіўску. Аўтарка кніг “Ендшпіль Адольфо, або троянда для Лізи” (2004), “Згори вниз. Книга страхів” (2007), “Як я стала святою” (2008), “Говорити” (2007), “Звірослов” (2009), “Божественна комедія” (2009), “Біографія випадкового чуда” (2012). Жыве ў Аўстрыі.  

Филолог-литературовед, поэт, член редколлегии поэтического альманаха "Минская школа". Училась в Белорусском государственном университете, окончила магистратуру в БГУ, аспирантуру НАН Беларуси. Имеет ряд научных публикаций по теме современной русскоязычной поэзии Беларуси. Автор сборника стихов "Воздушный океан" (2018).

Паэтка, перакладчыца, публіцыстка. Нарадзілася ў Менску (1982). У 2004 г. скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 2005-м – аддзяленьне філязофіі/літаратуры Беларускага калегіюму. Як журналістка супрацоўнічае з газэтаю “Новы час”. Перакладае паэзію і прозу з ангельскай, польскай, рускай, украінскай, чэскай моваў. У Беларусі публікавалася ў часопісах “ARCHE”, “Дзеяслоў”, “pARTyzan”, “ПрайдзіСвет”, “ЛітРАЖ 1.0.”. Аўтарка кніг “Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах...

Жалезная ледзі трасянкі. Внебрачная доч Мінервы і Амура. Любіт цвёрдыя формы і душэўную мягкасць. Шчытает трасянку высокай мовай любві і паэзіі (іменна ў таком парадке).

25.04.1991. Поет, перекладач, ведучий програм та редактор на телеканалі UA: Суспільне (Тернопіль), арт-менеджер книгарні «Є» у Тернополі, координатор та програмний директор мистецького фестивалю «Ї» у Тернополі, координатор сцени «Amphitheatre» на фестивалі «Файне місто». В минулому головний редактор у видавництві «Крок»(2012-2017) та засновник поетичного конкурсу Dictum (2013-2015), учасник та координатор літературної студії «87» (2008-2013 рр.). Автор книжок «Прототип» (2011), «Метрополь...

Petr Měrka, нарадзіўся ў 1979 г. у горадзе Всэцін (Усходняя Маравія, гістарычная вобласьць Valašsko, адсюль назва вёскі Валашская Палянка). Скончыў ПТВ, па адукацыі – будаўнік. Пачаў пісаць пад уплывам М. Ю. Лермантава і Джыма Морысана. Тры разы паступаў у Праскую кінаакадэмію на сцэнарыстыку – бяз посьпеху. Нейкі час правёў у вар’ятні, пасьля выпіскі займаецца выключна літаратурнай творчасьцю. Выдаў кнігі “Тэлехрыстос і Даўбаёб” (Telekristus a Mentál – Fra, 2007), “Фантасмагорыя тэлевізіі...

Christian Morgenstern (1871 — 1914) — нямецкі паэт і перакладнік, заснавальнік нямецкамоўнай літаратуры абсурду.

Моцар Александр Владимирович — поэт, прозаик. Работал журналистом в различных периодических изданиях. Автор многочисленных публикаций в литературной периодике. Автор сборника стихов «Александр Моцар, Бим и Бом и другие клоуны» (Днепропетровск: Лира, 2013 г.) и романа «Родченко (кошки-мышки)» (Киев: Каяла, 2016 г.) Победитель поэтического слэма Григорьевской премии 2015 г.

Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Найноўшыя кнігі прозы: «Багун» (2013, трэцяя прэмія Гедройца-2014), «Албанскае танга» (2016), «Забойца анёла» (2017), «Помнік літары „Ў“» (2018).

Н

Friedrich Nietzsche (1844 — 1900), нямецкі філёзаф, літаратар, кампазытар. Па-беларуску выйшла друкам ягоная філязофская паэма «Так сказаў Заратустра» (1885) у перакладзе Васіля Сёмухі (Менск, «Мастацкая літаратура», 1994).

Больш вядомы як Lesley Knife, вакаліст легендарнага мэталёвага гурта "Gods Tower".

Нарадзілася ў 1987 годзе ў Менску, скончыла філфак БДУ, піша пераклады. ("Фота" Натальлі Гарачай.)

Gérard de Nerval, сапраўднае імя Gérard Labrunie (1808 – 1855) – французскі паэт-рамантык, пісьменьнік (найбольш вядомы твор – аўтабіяграфічная“Аўрэлія”), перакладнік зь нямецкай (“Фаўст” Гётэ, вершы Гайнэ). Хварэў шызафрэніяй, перад сьмерцю бадзяўся па вуліцах Парыжа бяз сродкаў, скончыў жыцьцё самагубствам.

О

Wystan Hugh Auden (1907-1973), клясык ангельскай паэзіі.

Miroslav Olšovský, нарадзіўся ў 1970 г. у Астраве, чэскі паэт. Па адукацыі — русіст (як рэдактар падрыхтаваў да выданьня чэскія пераклады «чынароў», Дз. А. Прыгава, І. Холіна) і філёзаф. Аўтар кніг паэзіі «Запісы пустот» (2006), «Гід па краявідзе» (2011), «Кніга нататкаў і пустот» (2017), а таксама празаічнай кнігі «Слуханьне» (2012). Зь ягонай ініцыятывы выйшаў чэскі пераклад выбраных вершаў Максіма Багдановіча Přetržený náhrdelník («Парваныя пацеркі», 2017). (Foto: Petr Mlch)

Jana Orlová (нар. 1986) — чэская паэтка, пэрформэр. У 2012 г. выдала нізку паэзіі «Нюхаць агонь», з уласнымі ілюстрацыямі; у 2017 г. — другую нізку «Прынады». Яе паэтычнай творчасьці ўласьцівае спалучэньне мінімалісцкіх сродкаў і шчырай споведзі. У сваіх пэрформансах Я. Орлава злучае цялесныя перажываньні з сымбалічнай роляй мовы. Пэрсанальная старонка — www.janaorlova.cz . (Foto: Tomáš Vodňanský.)

George Orwell (сапр. Eric Arthur Blair, 1903 – 1950) – адзін з найбольш уплывовых ангельскіх пісьменьнікаў, эсэістаў і журналістаў ХХ стагодзьдзя. Па-беларуску выйшлі ў адной кнізе раман «1984» і аповесьць «Фэрма» ў перакладзе Сяргея Шупы.

П

Flora Alejandra Pizarnik (1936-1972), аргентынская паэтка, пісьменьніца, эсэістка, перакладніца. Паходзіла з гэбрайскай сям’і з Роўна. Пісала пад уплывам сюррэалізму, сябравала з Картасарам і Пасам, з раньняй маладосьці была залежнай ад амфэтамінаў і наведвала псыхааналітыка. Праз два гады пасьля “лекаваньня” ў вар’ятні скончыла жыцьцё самагубствам.

Казачнік-хуліган, вандроўнік і фантазёр. Нарадзіўся ў Берасьці. Вучыўся ў школе для недаразьвітых. Працаваў на заводзе. Аўтар дэгенератыўнае прозы. Аматар алкаголю і іншых штучных стымулятараў. Удзельнік шматлікіх фэстываляў і сумніўных кампаній.

Уладзімір Пабудзей (1947 Руднікі Гродзенскай вобласці — 2021 Лювэн, Бельгія) — журналіст, літаратар. Скончыў Пінскі індустрыяльны тэхнікум, потым завочна Гродзенскі ўніверсітэт імя Купалы. Жыў у Вялікай Бераставіцы, Мастах. Працаваў у розных дзяржаўных і (пасля 1992-га года) недзяржаўных выданнях. З 1998 года ў вымушанай эміграцыі. Да 2008 жыў у ЗША (Мічыган), потым пераехаў у Бельгію. Памёр у 2021 годзе. Друкаваўся, збольшага пад рознымі псеўданімамі, у перыёдыцы Рэспублікі Беларусь.

Jacek Podsiadło – нарадзіўся ў 1964 годзе. Паэт, празаік, перакладчык, журналіст, фэльетаніст.  На сьвітанку сваёй маладосьці ўцёк са школы, аўтастопіў, змагаўся з сыстэмай. У 80-я гады – актыўны ўдзельнік пацыфісцка-экалягічнага руху “Свабода і мір”. Выдаў больш за 20 кніг вершаў. Ляўрэат прэміі ім. Георга Тракля (1994), прэміі Касьцельскіх (1998), прэміі Чэслава Мілаша (2000).

Ігар Памяранцаў

Игорь Померанцев – нарадзіўся ў 1948 г. у Саратаве, вырас у заходнеўкраінскіх Чарнаўцах, з 1978 г. жыве ў эміграцыі. Аўтар кніг паэзіі «Почему стрекозы?» (1999), «Те, кто держали нас за руку, умерли» (2005), «КГБ и другие стихи» (2010), «Homo Eroticus» (2013).

Украінскі паэт, перакладнік. Нарадзіўся ў 1989 г. у Харкаве. Сузаснавальнік творчага аб'яднаньня "Письма на бетонных стенах" (2007-2011), што ладзіла рознаплянавыя літаратурныя акцыі й мерапрыемствы, у тым ліку на сутыку мастацтваў. Вершы і пераклады публікаваліся ў друкаваных і сеціўных выданьнях «Дети Ра», «Крещатик», «Новый берег», «Новая реальность», «Арт ШУМ», «Окно», «Станция мир», «Сетевая словесность».

Nicanor Segundo Parra Sandoval (1914 – 2018) – знакаміты чылійскі антыпаэт, ляўрэат шэрагу значных літаратурных прэмій Чылі і ўсяго гішпанамоўнага сьвету (Нацыянальнай, Хўана Рульфо, Прынцэсы Астурыйскай, Сэрвантэса), аўтар болей дваццаці кніг антыпаэзіі, шэрагу артэфактаў і карыкатур.

Ezra Weston Loomis Pound (1885 – 1972), клясык амэрыканскай паэзіі.

Eugène Edine Pottier (1816 — 1887), францускі паэт, анархіст, масон, камунар.

Sylvia Plath (1932 — 1963) — амэрыканская паэтка і пісьменьніца, ляўрэатка Пулітцэраўскай прэміі за паэзію.

Лаўрэат і дыпламант беларускіх літпрэмій, паэт і перакладчык, аўтар кнігі “Байсан” і сімвала “Вершніца”. Нарадзіўся за савецкiм часам у Чарнобыльскай зоне. Характэрны выхадзец з гомельскага андэграўнду, песні на словы выконвалі Vopli Vidopliassova, Gods Tower, Naka, Yellow Brick Road Bigi і IvoryGod, удзельнiк гуртоў JazzLatex, Samadhi Boom і TerraKod. У супрацы з Уладам Бубенам выдаў два альбомы “лiчбавай паэзii” – Iamb’n’bass i Skweee Belarus, разам з Бубенам і Нарушэвічам – альбом...

Сяргей Пляскач нарадзіўся і жыве ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка — у 1997 годзе скончыў факультэт беларускай філалогіі і культуры. Падчас вучобы ва ўніверсітэце займаўся ў студэнцкім народным тэатры чытальнікаў «Жывое слова», з якім аб’ездзіў усю Беларусь і Беласточчыну. Пасля вучобы працаваў у сярэдняй школе № 3 горада Талачына. Першая кніга «Шоу працягваецца!» выйшла ў выдавецтве «Галіяфы...

Аўтар кніг вершаў “Дзевяностыя forever” (2008) і "Герой эпохі стабільнасьці" (2014). Пад псэўданімам Пістончык выдаў кнігі прозы "Йопыты двух маладых нелюдзяў" (2009, у суаўтарстве з Уласікам Смаркачом) і "Дэгенератыўны слоўнік" (2014). Перакладчык з ангельскай, польскай, украінскай моваў.

Нарадзілася ў 1988 г. у Менску, скончыла філялягічны факультэт БДУ. Перакладае з польскай і чэскай моваў.

Fernando António Nogueira Pessôa (1888 – 1935), клясык партугальскай літаратуры.

Miroslav Pech – нарадзіўся ў 1986 г. у Новай Быстржыцы, жыве ў Чэскіх Будзеёвіцах. Выдаў кнігі прозы «Нэонавыя казкі, ці пад дываном – глеба» (2011), «Рыбкі ў міксэры» (2012), «Тэкстану Паўліне» (2013), «Вельмі сьцёбныя відэа» (2014).

Р

(1889, Берасьце – пасьля 1937, Чэхаславаччына?), беларускі вайсковец, авантурыст і мэмуарыст. З шляхецкай сям’і, паводле ўласнага цьверджаньня – нашчадак колішняга гетмана Ўкраіны Разумоўскага. Нарадзіўся ў Берасьці, рос у Вільні і Тыфлісе. Служыў у царскім войску, у Першую ўсясьветную ў рангу паручніка ваяваў на румынскім фронце, быў паранены ў сківіцу. Жыў у Кіеве, пасьля рэвалюцыі 1917-га г. быў інтэндантам гетмана Скарападскага. На пачатку 1920-х гг. пад псэўданімам “атаман Хмара” служыў...

Пісьменьнік, перакладчык, “пясьняр андэрграўнду”. Нарадзіўся (1949 г.) і жыве ў Смаленску, вывучаў ангельскую мову. Пачаў друкавацца ў 1980-х у самвыдаве, у часопісах “Третья модернизация”, “Митин журнал”, “Черновик”, “Смоленская крепость”. Двойчы стаў ляўрэатам прэміі “Независимой газеты” “Нонконформизм” (2010, 2015). Аўтар кніг "Razumbunt", "Тропа Хошимина", "Весёлые картинки", "Тени" (збольшага выдадзеныя Сяргеем Юр’ененам у ЗША). Творы даступныя ў тым ліку ў інтэрнэце на парталах Проза....

Guillermo Rosales (1946 – 1993), кубінскі пісьменьнік, у 21 год напісаў (але так і ня выдаў) раман “El juego de la viola”, намінаваны на прэмію “Casa de las Américas”. Сябраваў з аднагодкамі Карлёсам Віктор’яй і Рэйнальдо Арэнасам, у 1979 г. эміграваў з Кубы ў Злучаныя Штаты. Хварэў шызафрэніяй, рэшту жыцьця правёў у вар’ятнях і прытулках, большасьць сваіх твораў перад сьмерцю зьнішчыў. Публікацыя раману “Пансіянат” (“Boarding Home”; пасьля сьмерці аўтара перавыдадзены пад назвай “La casa de...

Сапр. Дзмітрый Шулюк, нарадзіўся ў 1989 г. на Смаргоншчыне. Атрымаў адукацыю настаўніка беларускай мовы і літаратуры ў Рэчыцкім каледжы. Працаваў па спецыяльнасці ў Лоеўскім раёне. Два гады завочна вучыўся ў БДУ на філосафа. Намеснік галоўнага рэдактара ў часопісе "Маладосць", дзе мае сваю калонку "Рубінавыя радкі".

Нарадзіўся ў Віцебску 21 красавіка 1976 года. Кампазітар, выкладчык па класе гітары, аўтар і выканаўца шматлікіх песень на свае і чужыя вершы. Адзін з пераможцаў фестывалю «Бардаўская восень» (2016). Аўтар паэтычных зборнікаў на рускай мове: «Книжка с картинками» (2001), «Лёгкие намёков» (2004), «Голоса с постановкой молчанием» (2007), «Каждому» (2014). Па-беларуску піша з красавіка 2015 г. Фіналіст прэміі імя Н. Арсеньневай з кнігай вершаў «Пераклад з іншага» (2017). (Аўтар фота – Зміцер...

Claude Joseph Rouget de Lisle (1760 — 1836), францускі кампазытар і паэт-песеньнік.

Родился в Бресте в 1985 году, по образованию — юрист. Печатался в газете «Брестский курьер», журнале «Нёман», литературном альманахе «Жырандоля». Неоднократно выступал с чтением собственных стихов, участвовал в ряде литературных фестивалей.

Arthur Rimbaud (1854 – 1891), адзін з найбольш выбітных французскіх «праклятых паэтаў», чый невялікі паводле аб'ёму творчы даробак (кінуў пісаць у 21 год) значна паўплываў на літаратуру ХХ стагодзьдзя.

С

Нарадзіўся ў Магілёве ў 1980 г. Рос у неспрыяльнай сацыяльнай атмасферы. Скончыў ПТВ і тэхнічны інстытут. Марыў быць рэжысёрам тэатру (ц)і кіно. З 2007 г. жыве ў Менску (у 2011-2013 у Пецярбургу). Як музыка браў удзел у гуртах Kusudama, Dead Frank, Arrier Garden, Masque Noir, Fantastic Swimmers, The Bangalors, High Talk і іншых. Літаратурныя аўтарытэты: Хармс, Букоўскі, Віян, Вежнавец, Вішнёў — спіс няпоўны.

Нарадзіўся ў 1964 г. у Кобрыні, скончыў філфак БДУ (1986 г.) Паэт, празаік, драматург, сябра-сузаснавальнік Таварыства вольных літаратараў. Аўтар кніг вершаў “Чарнабел” (1991), “Саната Арганата” (1993), “Моўкнасьць” (1997), зборніка прозы “Квадратная варона” (2000), п’есаў “Галава” (1992), “Плач, саксафон” (1995) і іншых, пераважна для дзяцей. Творы даступныя на старонцы http://kamunikat.org/Sidaruk_Ihar.html 

Нар. у 1978 г. (сапраўднае прозьвішча Сьвірын) – аўтар кніг трансгрэсіўнай прозы “0”, “Тэатральныя дэманы”, “Сапсаваныя лялькі”, “Бэлетрыстыка”; пэрформэр, тэарэтык рэйтанізму, сузаснавальнік і ўдзельнік літаб’яднаньня “Бум-Бам-Літ”, часопісу “Nihil”, “Тэатру псыхічнай неўраўнаважанасьці”, групоўкі “Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk” і многіх іншых мастацкіх праектаў. 

Нарадзілася ў 1983 годзе ў Берасьці. Скончыла факультэт замежных моваў БрДУ імя А.С. Пушкіна, магістратуру і асьпірантуру БДУ (тэорыя мовы). Выкладчыца ангельскай мовы. Аўтарка кнігі вершаў “Зоў Звычаю” (2018, Менск). Жыве ў Менску.

一休宗純 (Ikkyū Sōjun, 1394–1481) — легендарны японскі паэт, мастак, каліграф, аўтар паэтычнай анталёгіі «Кёунсю» («Шалёнае воблака»). Пазашлюбны сын імпэратара Го-Комацу, прадстаўнік дзэн-будысцкай школы Рынзай, быў вядомы сваймі скандальнымі паводзінамі і бадзяжніцтвам.

Нарадзіўся ў 1987 г. Жыве ў Заслаўі, раней жыў у Маладзечна. Краязнаўца, пісьменнік. Скончыў Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Універсітэт (2009). Піша ў жанрах фантастыкі, хорару, альтэрнатыўнай гісторыі. Першыя літаратурныя публікацыі адбыліся ў 2011 годзе (часопісы "Маладосць", "Дзеясоў"). Перакладаўся на ўкраінскую мову (часопіс "Український фантастичний оглядач" (УФО) №2(16)). У 2016 выйшла перашая кніга аўтара "1813", з аднайменнай навэлай у жанры зомбі-хорара і пяццю фантастычнымі...

Alejandro Zambra Infantas – нарадзіўся ў 1975 г. у Сант'яго, Чылі. Аўтар кніг паэзіі «Непатрэбная бухта» (Bahía Inútil, 1998) і «Пераезд» (Mudanza, 2003), раманаў «Бансай» (Bonsái, 2006), «Прыватнае жыцьцё дрэваў» (La vida privada de los árboles, 2007), «Спосабы вяртаньня дамоў» (Formas de volver a casa, 2011), «Факсыміле» (Facsímil, 2014), кнігі аповедаў «Мае дакумэнты» (Mis documentos, 2013). Лічыцца адным з найлепшых маладых пісьменьнікаў Лацінскай Амэрыкі. Жыве ў Мэхіко.

José Eugenio Sánchez Garza – нарадзіўся ў 1965 г. у Гўадаляхары, Мэксыка, жыве ў горадзе Монтэрэй. Паэт, пэрформэр, “няспраўджаная рок-зорка”. Аўтар кніг “Мора гэта нябесны міраж” (El mar es un espejismo del cielo, 1990) “Спроба зайграць на саксафон апоўначы” (Tentativa de un sax a media noche, 1992) “Physical Graffiti” (1996, прэмія фундацыі Loewe),  “Шчасьце гэта яшчэ гарачы пісталет” (La felicidad es una pistola caliente, 2004), “Galaxy Limited Café” (2011), “Jack Boner and the...

Родилась в 1969 году в городе Сморгонь. Выпускница Горецкой сельхозакадемии. Работала почтальоном, иллюстратором детских книг, журналистом, колумнистом. Печаталась в отечественных бумажных изданиях «Зорька», «Першацвет», «Немига литературная», «Маладосць», «Народная воля», «Минская школа», «Arche»; в московском «Воздухе», в журналах «Крещатик» (Германия), Лава (Украина), «Аналогон» (Чехия), «Сибирские огни» (Россия). Публиковалась в сетевых изданиях «Полутона», TextOnly, “ПрайдзіСвет”, «...

Jan Skácel (1922 — 1989), чэскі паэт родам з Маравіі, падчас нямецкай акупацыі быў на прымусовых працах у Аўстрыі, пасьля вайны скончыў філязофскі факультэт Масарыкавага ўнівэрсытэту ў Брне, у 1963-69 гг. — галоўны рэдактар брненскага часопіса «Host do domu», цягам застою (чэс. «нармалізацыі») публікаваўся ў самвыдаве. Незадоўга да сьмерці ў 1989 г. быў уганараваны нямецкай Прэміяй Пэтраркі (прэмію ў розныя гады атрымлівалі Адоніс, Генадзь Айгі, Томас Вэнцлава, Зьбігнеў Гербэрт, Ільма Ракуза...

Gary Snyder (нар. у 1930 г.) — паэт-бітнік, прадстаўнік «Сан-Францыскага рэнэсансу», абаронца прыроды і дзэн-буддыст.

Паэт, бард, празаік, перакладчык, адзін з «айцоў» беларускага адраджэньня 2.0. Жыве ў Нью-Ёрку.

Наталля Станкевіч нарадзілася ў Менску у 1984 годзе, з 2015 года жыве з сям’ёй у Берліне. Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 2014 года, за гэты час былі напісаныя два рамана — «Побратим Змея» (у суаўтарстве з мужам Аляксеем Станкевічам) і «Следы на пути твоём», які быў выдадзены ў электронным выглядзе праз «Мультимедийное издательство Стрельбицкого». У тым жа выдавецтве выйшаў зборнік апавяданняў Наталлі пад назвай «О мыши и Граде Божием». Апавяданні Наталлі публікуюцца на міжнародным...

Поетка, автор збірок "Передчуття Авалону" (1999), "Коротка в меса на друге пришестя Данте" (2002), "Третя Атлантида" (2005) та текстів на музику композитора Ірини Алексійчук.

Alfonsina Storni (1892 — 1938), аргентынская паэтка, працавала афіцыянткай, актрысай, настаўніцай, журналісткай. Выдала дзевяць кніг вершаў. Скончыла жыцьцё самагубствам (утапілася ў моры).

Василь Стус, 1938–1985 — паэт, перакладчык, праваабаронца. Адна з ключавых фігур украінскай літаратуры ХХ стагоддзя.

(Lenka Segiňová) Нарадзілася ў 1989 г., піша даўно і спадзяецца пісаць надалей. У паэзіі любіць неабмежаванасьць і пэўную нявызначанасьць. У 2013 г. перамагла ў літаратурным конкурсе «Міжрадкоўі», друкавалася ў чэскім часопісе «Psí víno» («Дзікі вінаград»). Па адукацыі – пэдагог (скончыла ўнівэрсытэт Канстанціна Філёзафа ў Нітры), працуе настаўніцай (славацкая мова, літаратура і гісторыя), жыве ў Браціславе.

Григорій Семенчук — украінскі літаратар, музыка і культуртрэгер. Аўтар кніг «Внутрішній джихад» (2012), «MORE віршів і пісень» (2015), «Згідно з оригіналом» (2021). Як музыка вядомы па праектах DRUMТИАТР (разам з Юрком Іздрыкам) і BRAT (уласны праект).

Паэт, музыка, журналіст. Нарадзіўся ў 1980 г. ў Менску. Дэбютаваў вершамі ў 1992 г. ў этэры Беларускага радыё. Скончыў журфак БДУ (2002). Аўтар паэтычных зборнікаў «Марыя S.» (2006), «Rera» (2011), «Габітацыя» (2013), «Ромб» (2018). Аўтар і вядучы дасьледчыцкіх радыёпраграмаў пра беларускую музыку: «Новая зямля» (радыё Unistar, 2005-2009), «Кракатук» («Радыё Рацыя», ад 2010). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2015 г. Стваральнік авант-джазавай фармацыі «Фантастычныя плыўцы» (2005)....

Т

良寛大愚 (1758-1831) , паэт і каліграф, манах-пустэльнік дзэнавай школы Сото. Ягоная паэзія ўражвае гранічнай прастэчай, разьняволенасьцю і чысьцінёй.

Нарадзіўся ў 1953 г. у правінцыі Леон, з 1975 г. жыве ў Мадрыдзе. Паэт, празаік, эсэіст, сярод іншага – аўтар 18-томнага аўтабіяграфічнага праекту (дзёньніку) «Салён страчаных крокаў». Адзін зь нешматлікіх гішпанскіх паэтаў, якія арыентуюцца на клясычную традыцыю (Унамуно, Мачадо). Найноўшая ягоная паэтычная нізка - «Другая цямрэча» (2012).

Ў

Vicente Huidobro (1893 — 1948), чылійскі паэт і празаік, адзін з заснавальнікаў гішпанамоўнага авангарду.

Walt Whitman (1819 – 1892), клясык амэрыканскай паэзіі.

(Michel Houellebecq) Францускі пісьменьнік, паэт і проста клясны чувак. Ляўрэат Прыза Лістапада за раман "Элемэнтарныя часьціны" (1998) і Ганкураўскай прэміі за раман "Мапа і тэрыторыя" (2010).

Ф

Леонид Алексеевич Филатов (1946 — 2003) — знакаміты расейскі актор, рэжысёр, драматург, паэт, парадыст.

Tomáš Fürstenzeller (нар. у 1970 г. у Браціславе) – паэт і перакладнік. Калі чэх Бонды ў 90-х сьвядома перайшоў у сваёй творчасьці на славацкую мову, то славак Фірстэнцэлер падчас навучаньня ў Празе – на чэскую, на якую перакладае англамоўную паэзію: Філіпа Ларкіна (чый уплыў асабліва адчуваецца ўва ўласных вершах Т. Ф.), Конара О’Кэлагэна, Джастына Кўіна. Жыве пачаргова ў Празе й Люксэмбургу, што ёсьць тэмай ягонага цыклю санэтаў Lux Aeterna.

Паэт. Нарадзіўся ў 1989 г. ў Мінску, дзе і жыве. Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Стваральнік і галоўны рэдактар літаратурнага інтэрнэт-парталу «Textura.by», куратар беларускага аддзялення «Еўразійскага часопіснага партала «Мегаліт», праекта «Літаратурная серада ў музеі Петруся Броўкі». Публікаваўся ў калектыўным зборніку «Скрыпторый», альманаху «Мінская школа», часопісе «Новая Реальность» (Расія), лонг-лістэр паэтычнай «Прэміі Рускага Гулівера» (2014). Аўтар...

Athena Farrokhzad, нарадзілася ў 1983 г., жыве ў Стакгольме. Паэтка, літаратурны крытык, перакладчыца, драматург і выкладчыца творчага пісьма. Яе першы зборнік паэзіі Vitsvit выйшаў па-шведску ў 2013 г. у выдавецтве Albert Bonniers. Пад назвай «Белая нізка» ў беларускім перакладзе Дзмітрыя Плакса зборнік выпусціла ў 2016 г. выдавецтва «Крок». У тым жа годзе, выйшаў другі зборнік паэзіі Атэны Фарухсад TRADO ў суаўтарстве з румынскай паэткай Святланай Карстэн.

(Jan Frolík) Нарадзіўся ў 1948 г. у паўднёвачэскім мястэчку Кардашава Рэчыца, дзе жыве і сёньня. Па адукацыі настаўнік (выкладаў гісторыю і чэскую мову). У часы сацыялізму не друкаваўся, пасьля выдаў кнігі вершаў “Паэтычны сэмінар” (1991), «Хайку гэтага не патлумачыць» (2013), “Суцяшэньне арніталёгіяй” (2013), «Атлянтыда» (раньнія вершы, 2014). Прадстаўлены ў польскай анталёгіі эўрапейскага хайку «Gwiazda za gwiazdą» (2005). 

Х

Нарадзіўся ў 1973 г. у Менску, скончыў расейскае аддзяленьне філфаку БДУ й асьпірантуру пры БДУ. Паэт, аўтар кніг «Старыя вершы» (2003), «Лісты з-пад коўдры» (2004), «Сто лі100ў на tut.by» (2006), «Бэрлібры» (2008), «Несымэтрычныя сны» (2010). Перакладае з польскай, францускай, расейскай, украінскай, ангельскай і іншых моваў, пераважна паэзію. Бард, літаратуразнаўца, выкладчык францускай літаратуры, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру. 

Alejandro Jodorowsky Prullansky – рэжысёр, пэрформэр, пісьменьнік, псыхамаг, выкладальнік таро й многае іншае. Нарадзіўся ў 1929 г. у Чылі, у сям’і гэбрайскіх эмігрантаў паходжаньнем з Украіны й Беларусі (дзявочае прозьвішча маці – Пружанская). Маладосьць правёў у Сант’яго, дзе зь сябрамі займаўся “паэтычнымі актамі” й тэатрам, у 1952 г. зьехаў у Парыж “ратаваць сюррэалізм”. Працаваў харэографам і драматургам, супрацоўнічаў з Марысам Шэвалье й Марсэлем Марсо, вывучаў пантаміму. У 1960 г....

寒山 «Халодная гара» — легендарны кітайскі паэт 9-га стагодзьдзя, якому прыпісваецца аўтарства каля 320 захаваных вершаў. Архетыпальны правобраз паэта-маргінала, які паўплываў на пазьнейшых японскіх дзэнавых мастакоў і асабліва на амэрыканскіх бітнікаў (Снайдэр, Кэрўак).

Нарадзілася ў Берасьці ў 1984 годзе, цяпер жыве ў Менску, выкладае ангельскую мову ў БДУ. Выдала кнігу апавяданьняў “Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката” (2010) і раман “Смерць лесбіянкі” (2013).

Да канца невядома, ці “Кім Чжун Хо” – сапраўднае імя і прозьвішча аўтара, ці гэта псэўданім. Больш за тое, ніхто дагэтуль ня ведае, як ён выглядае, дзе нарадзіўся і вырас. І гэта ня дзіўна, бо за падобныя вершы ўлады КНДР яшчэ ў 2011 годзе завочна прысудзілі аўтара да сьмяротнага пакараньня. 

Нарадзіўся ў 1982 годзе ў Бабруйску. Нягледзячы на экзатычнае прозвішча, успадкаванае ад продка-мадзьяра, і неспакойны характар, атрымаў банальную адукацыю эканаміста. Аднак радавыя рысы ўсё ж узялі верх і прымусілі звярнуцца да літаратуры. Піша літаратурную крытыку і прозу.

Ernest Miller Hemingway (1899—1961), клясык амэрыканскай літаратуры.

Ц

Нарадзілася ў 1982 годзе на Брагіншчыне. Перакладчыца, паэтка. У 2004 скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ. Адна са стваральніц і сябра рады інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. Пераклады прозы і паэзіі розных аўтараў (з ангельскай, іспанскай, партугальскай) з’яўляліся ў беларускіх літаратурных выданнях “Дзеяслоў”, “pARTizan”, “ARCHE”, “Паміж”, “Літаратурная Беларусь”, “MAKEOUT”, а таксама ў кнігах серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў і часопіса “ПрайдзіСвет” “...

Алексей Цветков (младший) родился в 1975 г., в 1997 г. закончил московский Литературный институт. Активист левого движения, марксист. Автор книг «The» (1997), «Сидиромов и другая проза» (1999), «TV для террористов» (2002), «Король утопленников» (2014 г.), «Маркс, Маркс левой!» (2015 г.) и других. Лауреат российских премий «Нон-конформизм», «Новая словесность», а также премии Андрея Белого за прозу (2014). Персональный сайт: https://...

Jan Těsnohlídek mladší, чэскі паэт, нарадзіўся ў 1987 годзе ў Гаўлічкаве Бродзе. Аўтар кніг «Гвалт без упярэджаньня» (Násilí bez předsudků, 2009 — паэтычная прэмія імя Іржы Ортэна), «Рак» (Rakovina, 2011), «Яшчэ ёсьць што страціць» (Ještě je co ztratit, 2013), «Галоўнае ўратуйся сам» (Hlavně zachraň sebe, 2016), «Межы і муры» (Hranice a zdi, 2018).

陸機 (261 – 303), кітайскі паэт і прыдворны, адзін зь першых «тэарэтыкаў» прыгожага пісьменства ў гісторыі кітайскай літаратуры, аўтар знакамітай паэмы «Вэнь-Фу» («Роздум пра пісьменства»). Пакараны сьмерцю нібыта за ўдзел у змове супраць імпэратара.

Ч

Нарадзіўся ў 1986 г. у Пінску, у 2008 г. скончыў факультэт беларускай філялёгіі і культуры БДПУ па спэцыяльнасьці “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”; у 2012 г. – асьпірантуру пры ім. Аўтар дзясяткаў крытычных артыкулаў, перакладае з украінскай, польскай і ангельскай.

Родился в 1961 году в Пинске. Окончил Литературный институт им. А.М. Горького. Автор нескольких поэтических книг. Лауреат «Русской премии» (2011). Живёт в Израиле.

Ш

(Прыблізна 563 — 483 да н. э.) У перакладзе — «прабуджаны мудрэц з роду Шак’я», уласным імем Сідхартха Гаўтама, старажытнаіндыйскі філёзаф і аскет, заснавальнік будызму. Менавіта яму прыпісваецца аўтарства бальшыні вершаў («гатхаў») анталёгіі «Дхаммапада».

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў Менску. Перакладнік з францускай (Мапасан, Мэрымэ, Базэн), ангельскай (По, Орўэл), харвацкай (Ергавіч), сэрбскай (Павіч), іўрыту (Керэт) і іншых моваў. Сайт: http://litaratura.org/ 

Нарадзіўся ў 1977 г. у Берасьці. Кнігі вершаў: «Амфітэатар» (1999), «Раньні збор» (2006), «Амальгама» (2010), «Modus bibendi» (2012), «Летні час» (2014); прозы: «Там, дзе нас няма» (Прэмія Юхнаўца 2004), «Ліст, знойдзены на папялішчы» (2011), «Kulturtréger» (2013), «Завяршыць гештальт» (Прэмія Гедройца 2016), «Галасы» (2017), «Кінараман» (2019). Пасьля завяршэньня т. зв. «літаратурнай кар'еры» займаецца на пісьме постпаэзіяй і «новай эпікай» («Адрасная кніга», 2017).

Wisława Szymborska (1923-2012) – польская паэтка, аўтарка зборнікаў «Таму жывем» (1952), «Пытаньні да сябе» (1954), «Соль» (1962), «Сьмеху варты» (1967), «Усялякі выпадак» (1972), «Вялікая лічба» (1976), «Людзі на мосьце» (1986), «Канец і пачатак» (1993), «Хвіля» (2002),  «Двукроп'е» (2005), «Тут» (2009), «Досыць» (2012). Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1996 г.).

Percy Bysshe Shelley (1792 — 1822) — славуты ангельскі паэт і мысьляр. Сябар Байрана, муж Мэры Шэлі і вегетарыянец.

(Ladislav Šerý) Нарадзіўся ў 1958 г. у Штэрнбэрку. Філёзаф, публіцыст, перакладнік (Арто, Батай, Жэнэ, Камю, Кено і інш.), выкладчык французскай літаратуры ў Праскай кінаакадэміі. Апрача “Лязэрнага рамансу” (2005-2009), аўтар “Першай кнігі пра тое, што парадак ёсьць хаосам і што нам патрэбнае сьвятло бо мы ня здольныя жыць у цемры і што кожнаму зьместу сама навязваецца нейкая форма і што ўлада паўсюль і нідзе і што нават гэтая дурная свабода ёсьць толькі нанібы і што сапраўдная дэкалянізацыя...

Э

Thomas Stearns Eliot (1888 – 1965), усясьветна вядомы англа-амэрыканскі паэт, эсэіст, крытык, драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1948 г.) 

Paul Éluard (1895 – 1952) – сузаснавальнік сюррэалізму, адзін з найбольш уплывовых францускіх паэтаў ХХ стагодзьдзя.

Ángela Espinoza Ruiz – нарадзілася ў Малазе (Іспанія), вучылася ў Гранадзе (славянская філялёгія), заканчвае магістратуру па беларускай філялёгіі ў Варшаве. Беларускую мову пачала вывучаць у 2013 годзе, выдала зборнік вершаў ''Раяль ля мора'' (2015 г.).

Я

Родилась в Минске. Высшее образование по специальности «Социальный педагог. Преподаватель английского». Поэт, художник, иллюстратор. В 2013 году выпустила дебютный сборник поэзии «пубЛИЧНОЕ» (издатель А. Н. Вараксин, серия «Дебют»).

Genowefa Jakubowska-Fijałkowska (нар. у 1946 г.) – польская паэтка. Першы зборнік "Пажыцьцёвае зьняволеньне" (Dożywocie) выйшаў у 1994 годзе. Сярод іншых, выдала кнігі "Бог зьехаў на Флорыду" (Pan Bóg wyjechał na Florydę, 1997), "Пяшчотны нож" (Czuły nóż , 2006), "Паслясмачча трускалак" (Ostateczny smak truskawek, 2009). У 2017 годзе з кнігай "Сонны паралюш" (Paraliż przysenny) выйшла ў фінал літаратурнай прэміі Nike. Пра яе напісалі: “Гераіню прысудзілі да старасьці, але яна на такое ня...

(Josef Janda) Нарадзіўся ў 1950 г. у Індржыхавым Градцы, з дваццаці гадоў у праскім андэрграўндзе: у 1970-1982 гг. займаўся рок-музыкай, у 1984 г. далучыўся да Чэхаславацкай сюррэалістычнай групы. Да 1989 г. актыўна друкаваўся ў самвыдаве, пасьля рэвалюцыі выдаў кнігі “Тапірус і драбавік” (Tapír a pušku, 1994), “Аднойчы на Ўсходзе” (Tenkrát na Východě, 2001), “Філёзаф, што дагарае” (Dohořívající filozof, 2010), “Дзіравыя вершы” (Děravé básně, 2012), “Вольны стыль” (Volný způsob, вершы 1978-...