мужчына аглядае жанчыну і прамаўляе: прабачце, а вы ня супраць заняцца са мною сэксам, без аніякіх абавязаньняў? проста дзеля задавальненьня, разбавіць самоту гэтага вечара.
Аляксандар І. Бацкель
Пісьменьнік, гісторык, нарадзіўся ў Нясьвіжы. Скончыў Гістарычны факультэт БДУ. Сябра беларускага ПЭН-цэнтру і незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Жыў і працаваў у Мінску, пакуль не адважыўся зьехаць на сялібу, якая засталася ад бабулі. У суцэльнай адзіноце, аточаны хатнімі жывёламі, трусочкамі, у асяродзьдзі прыроды, застаўшыся сам-насам з сваімі думкамі, Бацкель піша кнігі, займаецца вытворчасьцю эка-ежы і напояў. Зь пераменным посьпехам падарожнічае і жыве, і працуе на эўрапейскіх творчых стыпэндыях. Аўтар раману “Мімікрыя. Дасьледаваньне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценьнікаў”, кніг кароткай прозы “Маёнтак рыбы” і “Яблыневы маёнтак”. Апошняя кніга ўвайшла ў лонг-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.