Сваё адмоўнае стаўленьне да расейскіх прыхадняў я зьмяніў толькі пасьля таго, як на сквоце зьявілася маё новае захапленьне – сібірачка і анархістка Даша, у якую я адразу ж закахаўся, бо дагэтуль дзевак, а такіх баявых пагатоў, на сквоце не было. У Дашы было штосьці такое ад маленькай разбойніцы, што мне ў ёй адразу заімпанавала – сама яна сьціпла казала, быццам яна ўсяго толькі фэміністка.
Андрусь Макатоўша
Нарадзіўся напрыканцы 1970-х на Наваградчыне, напрыканцы 1990-х эміграваў у Чэхію, напрыканцы 2000-х вярнуўся ў Беларусь, дзе прапаў бязь вестак. Аўтар адзінай кнігі, аповесьці “Ўпырхлікі”, знойдзенай і апублікаванай Максам Шчуром (цалкам – “Запісы БІНіМ”, № 37, 2014; урывак першай часткі – “Архэ”, № 10 (131)-2014).