Сяржук Сокалаў-Воюш

Паэт, бард, празаік, перакладчык, адзін з «айцоў» беларускага адраджэньня 2.0. Жыве ў Нью-Ёрку.

А хтось шапоча табе з начы:
«Трымайся цьвёрда на полі бою!
Мы абяцаем дапамагчы!
Ты – будзь сабой,
мы – заўсёды з табою!
Мы побач, блізка,
мы ў – абыход!
Або – зьнянацку!
Бо мы ў засадзе,
бо мы – з табою, мы –
«твой народ»,
хоць ты – адзін,
там, на барыкадзе».