Была сабе раней крама, стаяла, людзі прыходзілі набываць тавары, пагаманіць, а пасля спусцілі зверху паперы, што прыбыткаў ад гэтай крамы няма, адныя выдаткі: то ацяпленне, то яшчэ якая трасца... І вырашылі яе ліквідаваць. Старшыню проста выклікалі ў раён і там, у белым доме, далі даручэнне. І вось зноў пасля трох гадоў бяскрам’я будзе ў іх цывілізацыя.
Вольга Ліхадзіеўская
Таямнічая маладая пісьменніца, дэталі сваёй біяграфіі не паведамляе. Публікавалася ў «Маладосці» пад псеўданімам (уласным імем?) «Эмілія Сліхрыцкая» (адтуль жа фатаздымак). Пра Эмілію Вольга (ці Эмілія пра Вольгу?) напісала: «Жыла, гадавалася, развівалася. Была малая, пасля падрасла (праўда, розуму не нажыла). Аддалі ў школу, расчаравалася ў школе, пайшла ў тэхнікум, расчаравалася і ў ім, пайшла ў ВНУ... Цяпер зноў у школе. Карацей, усюды нейкае кола. Таму варта атрымліваць асалоду ад кожнага моманту — і будзе вам шчасце!»