Фрыдрых С.

Нарадзіўся ў Магілёве ў 1980 г. Рос у неспрыяльнай сацыяльнай атмасферы. Скончыў ПТВ і тэхнічны інстытут. Марыў быць рэжысёрам тэатру (ц)і кіно. З 2007 г. жыве ў Менску (у 2011-2013 у Пецярбургу). Як музыка браў удзел у гуртах Kusudama, Dead Frank, Arrier Garden, Masque Noir, Fantastic Swimmers, The Bangalors, High Talk і іншых. Літаратурныя аўтарытэты: Хармс, Букоўскі, Віян, Вежнавец, Вішнёў — спіс няпоўны.

Надыходзіць дзень Ж у падводнай лодцы
Усплываць, папаўняць запасы
Смярдзючай гарбаты й паветра
Адказваць на розныя простыя пытанні