Хань Шань

寒山 «Халодная гара» — легендарны кітайскі паэт 9-га стагодзьдзя, якому прыпісваецца аўтарства каля 320 захаваных вершаў. Архетыпальны правобраз паэта-маргінала, які паўплываў на пазьнейшых японскіх дзэнавых мастакоў і асабліва на амэрыканскіх бітнікаў (Снайдэр, Кэрўак).

Пераклад:

Мой дом стаіць сярод зялёных скал,
някошаны мой двор збуцьвеў заўчасна.
Галіны ўсе лаза перапляла,
тырчыць каменьне, быццам зубы зь дзяснаў.
Вунь чаплі ловяць рыбак у стаўку,
зрывае малпа дзікі плод на кручы.
У цені дрэў сабе я мармычу
апавяданьні з кніг пра Неўміручых