На зоне адзін з сукамернікаў падахвоціў яго да творчасьці, і скульптуркі з хлебнай мякіны ў Толіка атрымліваліся лепей, чым у каго яшчэ. Але такі падатлівы матэрыял хутка яму надакучыў, і аднойчы ён выкарыстаў усю калекцыю сваіх твораў у якасьці закусі.
Ільля Сін
Нар. у 1978 г. (сапраўднае прозьвішча Сьвірын) – аўтар кніг трансгрэсіўнай прозы “0”, “Тэатральныя дэманы”, “Сапсаваныя лялькі”, “Бэлетрыстыка”; пэрформэр, тэарэтык рэйтанізму, сузаснавальнік і ўдзельнік літаб’яднаньня “Бум-Бам-Літ”, часопісу “Nihil”, “Тэатру псыхічнай неўраўнаважанасьці”, групоўкі “Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk” і многіх іншых мастацкіх праектаў.