Ніканор Парра

Nicanor Segundo Parra Sandoval (1914 – 2018) – знакаміты чылійскі антыпаэт, ляўрэат шэрагу значных літаратурных прэмій Чылі і ўсяго гішпанамоўнага сьвету (Нацыянальнай, Хўана Рульфо, Прынцэсы Астурыйскай, Сэрвантэса), аўтар болей дваццаці кніг антыпаэзіі, шэрагу артэфактаў і карыкатур.

Пераклад:

Цягам паўстагодзьдзя
паэзія была
раем для пафасных прыдуркаў
І тут прыйшоў я