А насупраць ад Брылёва, праз іншы праліў, метраў пяцьсот шырынёй, пачыналася Талачынская выспа. Так у Добрым Месцы назвалі кавалак сушы, які застаўся ў межах былых ды існых мястэчак: Круглае, Друцк, Шчэцінка, Талачын, Усвіж-Бук, Абальцы, Латыголь, Юрцава. Вось гэты брылёўска-талачынскі праліў быў адзіным уваходам у акваторыю Новай Зямлі.