Святлана Куль

Гісторык, літаратар з Гародні. Друкавалася ў "ЛіМе", "Маладосці", "Верасні", "Нашай Ніве", "Старым Замку". Першая паэтычная кніга "Вершы. Байкі. Паэмы" выйшла ў 2012 годзе, у 2017 г. з'явілася другая кніга – "Вершы. Байкі. Паэмы. Кн.2". Жыве ў Беластоку.

“Распні! Распні” – у вушшы звонам.
Суддзя “Трайным адэкалонам”
Пасля прысуду рукі мые.